Падляшскі дуэт Sw@da x Niczos выпусціў індзі-версію польскай эстраднай класікі 1980-х — «Калькута ўночы»
Reform.news · 2 сентября 2025, 17:53
https://reform.news/padljashski-dujet-sw-da-x-niczos-vypusci-indzi-versiju-polskaj-jestradnaj-klasiki-1980-h-kalkuta-nochy/«Kalkulta Nocą» («Калькута ўночы») — новы рэліз дуэта з Падляшша Sw@da x Niczos, якія пераспявалі песню гурта «2 plus 1». Індзі-версія польскай эстраднай класікі 1980-х, узбагачаная электронным каларытам, была створана спецыяльна для дабрачыннага канцэрта ў падтрымку вакалісткі гурта.
«Я быў перакананы, што выкананне «Kalkuta Nocą» на сцэне будзе разавым выпадкам. Але, убачыўшы вынік, мы вырашылі падзяліцца ім з больш шырокай аўдыторыяй», — кажа Sw@da.
Нягледзячы на моцны стылістычны зрух, гэта ўсё тое ж гучанне Св@да і Нічос, натхнёнае вайбамі з розных куткоў свету – ад Белавежскай пушчы да прыгарадаў Сан-Паўлу – якое спалучае сучасную электроніку і глыбокі вакал.
Да рэліза было знятае густоўнае відэа, у якім творцы бавяцца са стылістыкай 1980-х. Паколькі тэкст песні – на польскай мове, да відэа былі зробленыя субтытры на беларускай падляшскай гаворцы, на якой звычайна спявае дуэт.
Бліжэйшае выступленне дуэта — 5 верасня на фестывалі «Грай!» у Варшаве разам з найлепшымі беларускімі рок-гуртамі – «Крамбамбуляй», «Пятлёй прыхільнасці» ды іншымі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
