Музычны фестываль GRAJ! прапануе гучна правесці лета ў клубе Progresja — 5 верасня ў Варшаве адбудзецца ўжо чацвёртая эдыцыя фэсту беларускай музыкі.
У лайн-апе падзеі зорныя гурты і новыя імёны: Крамбамбуля, Naviband, «Пятля Прыхільнасці», Biaz Nazvy, Iva Sativa, палешуцка-калумбійскі дуэт Sw@da x Niczos, а таксама музычнае адкрыццё 2025 года — гурт Prypiać.
Беларускамоўны постпанк-гурт Prypiać — гэта праект, створаны ў 2025 годзе ў Кракаве 17-гадовым Казімірам Савіцкім, сынам бас-гітарыста «Петли пристрастия» Цімафея.
Вядоўцамі імпрэзы стануць Алег Гарбуз і Марына Савіцкая.
Першы фестываль Graj адбыўся 3 верасня 2022 года ў Варшаве на беразе Віслы ў «Puerto Mexicano». Ён быў спантанным, акустычным і праводзіўся ў падтрымку беларускіх музыкаў, якія вымушаныя былі пакінуць сваю радзіму.
Час і месца падзеі: 5 верасня, 17.00, Progresja (Ul. Fort Wola 22, Warszawa). Падрабязнасці тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Ну правильно , они ж не знают, то зарплаты в Польше 10 а не5(((