Падчас рэстаўрацыі касцёла Божага Цела ў Нясвіжы выпадкова пашкодзілі старыя надмагіллі, цяпер яны ў шкляных вітрынах

Культура
Фота: t.me/spadczyna

Падчас рэстаўрацыі касцёла Божага Цела ў Нясвіжы будаўнічая тэхніка раструшчыла старыя каменныя надмагіллі, якія знаходзіліся пад зямлёй і не былі бачныя з паверхні.

Іх сабралі і выставілі на могілках у шкляных вітрынах.

«Вось чаму перад любымі буйнымі работамі на помніках такога значэння патрэбныя папярэднія археалагічныя даследаванні, там не толькі можна знайсці нейкія падказкі па самім аб’екце – кавалкі дэкору, шкло з шыбаў і гэтай далей, – але і вось такія незаўважныя артэфакты», – піша тэлеграм-канал «Спадчына».

Падчас рэстаўрацыі касцёла Божага Цела ў Нясвіжы выпадкова пашкодзілі старыя надмагіллі, цяпер яны ў шкляных вітрынах
Фота: t.me/spadczyna

Касцёл Божага Цела ў Нясвіжы — першы архітэктурны будынак стылю барока на тэрыторыі Рэчы Паспалітай, знаходзіцца ў спісе Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Паводле партала «Katolik.life», рэстаўрацыя касцёла Божага Цела ў Нясвіжы пачалася ў красавіку.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости