Падчас раскопак Крэўскага замка знайшлі каменны падмурак невядомай канструкцыі, верагодна, замкавага маста
Reform.news · 22 августа 2024, 20:02
https://reform.news/padchas-raskopak-krje-skaga-zamka-znajshli-kamenny-padmurak-nevjadomaj-kanstrukcyi-veragodna-zamkavaga-masta/Каменны падмурак раней невядомай канструкцыі выяўлены пры даследаваннях Крэўскага замка. «Лінія падмурка цалкам адпавядае канфігурацыі моста. А ў гэтым месцы знаходзілася замкавая сажалка, таму і была неабходнасць узводзіць каменны падмурак», — расказаў БелТА навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, кандыдат гістарычных навук Алег Дзярновіч.
Звонку ад падмурка грунт пакрыты пластом суглінку, а ўнутры захаваліся драўляныя канструкцыі. Сярод знойдзеных артэфактаў — фрагменты керамічных рыштункаў XVI-XVII стагоддзяў, а таксама нумізматычны матэрыял канца XVI — сярэдзіны XVII стагоддзя.
Сярод рэдкіх знаходак — пацерка, зробленая са срэбнай манеты часоў Стэфана Баторыя, якая была сагнутая.
Цяпер археалагічныя работы вядуцца на ўчастку побач з малой брамай на паўднёвай сцяне замка.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
