Сёння, 13 верасня, у 17.00 падчас кінафестывалю «Kamera Akcja» ў Лодзі пакажуць дакументальны фільм Андрэя Куцілы «Калі кветкі не маўчаць», хроніку драматычнага часу, пададзеную праз асабістыя гісторыі сем’яў, якіх закранула хваля рэпрэсій і гвалту ў Беларусі, і гісторыю пратэстаў, іх эмацыйнага складніка, зафіксаванага на вуліцах. У цэнтры сюжэту — беларускія жанчыны, якія ўдзельнічалі ў пратэстах, выходзілі на ланцугі салідарнасці з кветкамі падчас пратэстаў у Беларусі.
Прэм’ера фільма адбылася 9 кастрычніка 2021 года на Варшаўскім кінафестывалі.
Кінафестываль Kamera Akcja быў адроджаны ў 2010 годзе і стаў адзіным у Еўропе фестывалем, прысвечаным кінакрытыцы. Ён стаўся падзеяй не толькі для прафесіяналаў, але і для кінагледачоў, якія разумеюць, што гаварыць і пісаць пра кіно гэтак жа важна, як і ствараць яго. Дыскусія з’яўляецца адным з ключавых элементаў фестывалю.
Мэта фестывалю — папулярызацыя свабоднага абмену думкамі без выразнага падзелу паміж знаўцамі і непрафесіяналамі.
14 кінафестываль Kamera Akcja пройдзе на працягу чатырох дзён сеансаў, дыскусій, семінараў у Кінашколе ў Лодзі (12-15.10) і чатырох дзён анлайн (16-19. 10).
Уваход на паказ вольны.
Дата: 13 верасня
Час: 17.00 (час мясцовы)
Месца: Kino Kinematograf, pl. Zwycięstwa, 1, Лодзь
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: