Reform.news

«Падарожжа ў цёмны, але яркі і жывы свет беларускай міфалогіі»: гурт Irdorath анансаваў еўрапейскі тур, на якім прэзентуе свой новы альбом «Бестыярый»

Reform.news · 20 января 2026, 15:56

https://reform.news/padarozhzha-cjomny-ale-jarki-i-zhyvy-svet-belaruskaj-mifalogii-gurt-irdorath-anansava-e-rapejski-tur-na-jakim-prjezentue-svoj-novy-albom-bestyjaryj/

Гурт Irdorath распачаў продаж квіткоў на свае канцэрты ў Еўропе. Рagan-folk падарожжа ўключыць у сабе гарады Польшчы, Германіі і Чэхіі. Яно распачнецца 24 красавіка ў Варшаве, працягнецца ў Познані, Берліне, Празе і Брно, а завершыцца ў Кракаве 1 траўня.

Падчас тура Irdorath прэзентуе свой новы альбом «Бестыярый». Цалкам беларускамоўны альбом у жанры паганскага фолку заснаваны на беларускай міфалогіі і прысвечаны пошуку чалавечнасці ў нечалавечых істотах.

Новы альбом — не проста зборнік казак і легенд, але і рэфлексія на досвед, які музыкі атрымалі цягам апошніх пяці гадоў.

Значная частка матэрыялу была створана ва ўмовах турэмнага зняволення аўтараў, і гэты досвед адлюстраваны ў альбоме. Дапрацаваны пазней, у выгнанні, у абноўленым складзе, альбом набыў свежае, магутнае і насычанае гучанне.

«Прэзентацыя «Бестыярыума» — гэта захапляльны канцэрт-падарожжа ў цёмны, але яркі і жывы свет беларускай міфалогіі» — пішуць музыкі.

Квіткі на еўрапейскі тур ужо ў продажы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий