Reform.news

Ноч (не)расстраляных паэтаў у Варшаве пройдзе ў двух музеях — у Музеі Вольнай Беларусі і Muzeum Niepodległości

Reform.news · 23 октября 2026, 10:22

https://reform.news/noch-ne-rasstraljanyh-pajeta-u-varshave-projdze-dvuh-muzejah-u-muzei-volnaj-belarusi-i-muzeum-niepodleglosci/

У Варшаве 29 і 30 кастрычніка адбудуцца два памятныя вечары ў межах «Ночы (не)расстраляных паэтаў». Сёлета імпрэзы аб’яднаюць ушанаванне памяці ахвяраў сталінскага тэрору 1937 года і салідарнасць з сучаснымі беларускімі палітвязнямі. Памятныя мерапрыемствы сумесна арганізуюць Музей Вольнай Беларусі і польскі Muzeum Niepodległości.

Праграма спалучыць паэтычныя чытанні, тэатральны аповед і манаспектакль, створаны ў мінскай следчай турме.

29 кастрычніка: вечар памяці ахвяраў сталінскага тэрору

Першы вечар будзе прысвечаны беларускім паэтам, дзеячам культуры і навукі, расстраляным у Мінску ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, а таксама ўсім ахвярам савецкага рэжыму.

У праграме:

  • Тэатральны аповед «Вялікі тэрор», прысвечаны маштабам рэпрэсій 1930-х гадоў;
  • Паэтычная частка «(Не)расстраляныя»: чытанне вершаў рэпрэсаваных беларускіх і польскіх паэтаў у выкананні музыкаў, акцёраў і палітыкаў;
  • Адкрыты мікрафон: магчымасць для кожнага наведвальніка прачытаць вершы любімых аўтараў.

Час і месца: 29 кастрычніка, 19:00–21:00, Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11/1, Варшава). Уваход: вольны.

30 кастрычніка: вечар салідарнасці з беларускімі палітвязнямі

Другі вечар пройдзе ў гістарычным месцы — X павільёне Варшаўскай цытадэлі (філіяле Muzeum Niepodległości). Ён прысвечаны тым, хто сёння знаходзіцца за кратамі з палітычных прычын у Беларусі.

Галоўная падзея:

Тэатральна-музычны монаспектакль «Казкі з Замка» (аўтар і рэжысёр — Андрусь Прага, музычнае суправаджэнне — Сяржук Доўгушаў). Твор быў напісаны аўтарам падчас зняволення ў мінскай следчай турме № 1 на Валадарскага. Спектакль праз асабісты досвед звяртаецца да тэм свабоды, чалавечай годнасці і жыцця ва ўмовах несвабоды.

Час і месца: 30 кастрычніка, 16:00–18:00, X павільён Варшаўскай цытадэлі, Muzeum Niepodległości (Skazańców 25, Варшава). Уваход: вольны.

Два вечары «Ночы (не)расстраляных паэтаў» аб’ядноўваюць розныя формы культурнага выказвання і два гістарычныя вымярэнні: памяць пра ахвяр сталінскіх рэпрэсій і падтрымку беларусаў, якія сёння зазнаюць палітычны пераслед.

Даведка: Мерапрыемствы праходзяць пры падтрымцы Офіса Святланы Ціханоўскай, Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні АПК, Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, Моладзевай Рады Музея Незалежнасці Польшчы і Fundusz Obywatelski im. Ludwiki i Henryka Wujców.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий