На беларускую мову пераклалі кнігу Адама Ганоры Кіркора «З успамінаў беспрытульнага Сабары: Літоўскія карціны». Над беларускай версіяй працаваў краязнаўца Леанід Лаўрэш, паведамляе Беларускі інстытут публічнай гісторыі.
У кнізе Кіркор звяртаецца да падзей канца XVIII — першай паловы XIX стагоддзя: паўстання 1794 года, гісторыі Віленскага ўніверсітэта, дзейнасці філаматаў і філарэтаў, падполля Шымана Канарскага і паўстання 1830–1831 гадоў.
Большая частка кнігі складаецца з успамінаў прафесара Станіслава Юндзіла — батаніка, заолага і прыродазнаўца, аднаго з першых даследчыкаў расліннага і жывёльнага свету Беларусі. Таксама кніга змяшчае гутаркі і нарысы і якія маляўніча апісваюць жыццё, традыцыі, і гістарычнае мінулае.
Адам Ганоры Кіркор (псеўданімам Сабары) — вядомы дзеяч XIX стагоддзя, выдавец, археолаг і даследчык гісторыі і культуры Беларусі і Літвы.
Пераклад выкананы па выданню: Obrazki Litewskie. Ze wspomnień tułacza Sobarri. Poznań. 1874.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
