Прэзентаваны афіцыйны сайт Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні

Культура

Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага пераходнага кабінету Беларусі запусціла афіцыйны сайт. Тут размяшчаецца інфармацыя пра дзейнасць і праекты ў сферы адказнасці арганізацыі, магчымасці для ўдзелу ў іх беларусаў і замежных партнёраў, а таксама матэрыялы пра ўзнагароды АПК.

Сайт адлюстроўвае дзейнасць у мандаце Прадстаўніцтва, які ахоплівае культуру, адукацыю і навуку, гістарычную памяць, моўную і інфармацыйную палітыкі. Тут жа можна знайсці поўную інфармацыю пра ўзнагароды Аб’яднанага пераходнага кабінету, што ёсць часткай сістэмы нацыянальнага прызнання, ды падаць хадайніцтва аб узнагароджанні асобаў, якія маюць заслугі перад Беларуссю, яе грамадствам і культурай.

Ключавыя дакументы – Канцэпцыя і Стратэгія нацыянальнага адраджэння і развіцця, гадавыя справаздачы Прадстаўніцтва – ды актуальныя дакументы, як База культурніцкіх арганізацый, якім можна пералічыць адсотак ад свайго падатку, цяпер даступныя ў адным месцы.

Таксама даецца інфармацыя пра Стыпендыяльную праграму Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні.

«Калі мы распрацоўвалі візуальны вобраз для сайту, адштурхоўваліся ад колераў нашага брэнд-буку і словаў “адраджэнне” і “мяккая сіла” з націскам акурат на сілу, інтэнсіўнасць, непазбежнасць. Мы меркавалі, што ў гэтым выпадку прачытанне формаў павінна быць менш відавочным і больш адкрытым да інтэрпрэтацый, а таксама, што ў візуальнай апрацоўцы сэнсаў павінна быць менш адназначнасці. Такім чынам, мы не называем канкрэтнага знаку ці пасылу, і, на мой погляд, гэта добры выбар для такой структуры, як нашая, што мае справу з крэатывам, фармаваннем ідэнтычнасці, крытычным мысленнем», – каментуе адказная за кірунак культуры ў Прадстаўніцтве Ірэна Кацяловіч.

Сачыць за дзейнасцю Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.