Общественное объединение «Пагоня» выступило с декларацией

Новости
Фото: t.me/belpolk_pagonya

Зарегистрированное в Украине общественное объединение «Пагоня» выпустило декларацию, где рассказало о своих целях и задачах.

«Пагоня» называет своей главной целью освобождение Беларуси от режима Лукашенко, приоритетными задачами – возрождение беларусского государства на основе Конституции 1994 года. Объединение считает, что Беларусь должна выйти из всех интеграционных договоров и военных союзов с Россией и развивать сотрудничество с Литвой, Польшей и Украиной.

Приводим текст декларации полностью.

Галоўнай мэтай аб’яднання «Пагоня» з’яўляецца вызваленне Беларусі ад рэжыму Лукашэнкі, які цалкам залежны ад эканамічнай падтрымкі з Расеі, а таксама спрыяў фактычнай акупацыі нашай краіны і выконвае ролю расейскага губернатара.

У сувязі з гэтым у якасці прыярытэтнай задачы мы бачым адраджэнне Беларускай дзяржавы як унітарнай, незалежнай, дэмакратычнай краіны на падставе неабходнасці вяртання да Канстытуцыі 1994 года без пазнейшых зменаў, унесеных на супрацьзаконных рэферэндумах, праведзенных самаабвешчаным узурпатарам. Шанаванне норм Канстытуцыі 1994 года дазволіць захаваць сапраўднае раздзяленне ўладаў. У перспектыве можа быць разгледжана пытанне аб неабходнасці ўтрымання пасады прэзідэнта ўвогуле і пераходу да парламенцкай формы праўлення.

У якасці гарантыі бяспекі краіны мы бачым сціслае супрацоўніцтва з краінамі рэгіёну: Літвой, Польшчай і Украінай — на падставе сумеснай гісторыка-культурнай спадчыны, якая сягае часоў ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Мы заяўляем аб тым, што Рэспубліка Беларусь павінна выйсці з усіх дамоваў з Расеяй у галіне паглыблення так званай інтэграцыі і абаронных саюзаў на чале з Масквой.

Наша мэта — фармаванне рэгіянальнага аб’яднання краінаў Міжмор’я, а таксама ўступленне ў Еўрапейскі саюз. Пытанне далучэння да абарончага саюза НАТА павінна вырашацца на агульнанацыянальным рэферэндуме.

Беларуская мова павінна вярнуць сабе месца ў якасці адзінай дзяржаўнай мовы. Разам з тым мы будзем шанаваць камунікацыю на іншых мовах у грамадзянскіх зносінах. Вывучэнне сапраўднай гісторыі і культурнай спадчыны беларускага народа з’яўляецца нашым прыярытэтам. Дэсаветызацыя, дэкамунізацыя і дэрусіфікацыя таксама будуць асноўнымі задачамі аб’яднання.

Мы выступаем за сапраўдную свабоду веравызнання, але беларуская царква павінна таксама стаць незалежнай. Маскоўскі патрыярхат павінен вярнуцца ў свае межы, а беларускія праваслаўныя вернікі павінны мець сваю царкву.

У гаспадарцы нашай мэтай мы бачым будаванне моцнай вольнарынкавай сістэмы і празрыстай сістэмы падаткаабкладання. Вяртанне скрадзеных рэжымам у народа праз прыватызацыю дзяржаўных прадпрыемстваў і ўвядзенне прыватнай уласнасці на зямлю.

Дзеля павышэння адказнасці і самастойнасці мясцовых уладаў павінна быць праведзеная рэформа сістэмы кіравання і мясцовага самакіравання. Большасць паўнамоцтваў разам з падаткамі павінна быць перададзеная мясцовым выбарным органам.

На пераходны перыяд мы прапануем сфармаваць часовы выканаўчы орган, які забяспечыць вяртанне да нормаў Канстытуцыі 1994 года і прадстаўніцтва на міжнароднай арэне.

Вінаватыя ў злачынствах супраць беларускага народа павінны быць прыцягнутыя да адказнасці праз празрысты механізм люстрацыі, які ў першую чаргу закране вышэйшую наменклатуру і прадстаўнікоў сілавых структур рэжыму Лукашэнкі.

Ахвярам рэжыму павінна быць выплачаная адэкватная кампенсацыя. Незаконныя прысуды павінны быць неадкладна адмененыя, павінна быць абвешчана амністыя з рэабілітацыяй.

У якасці тактычнай задачы дзеля дасягнення мэты вызвалення Беларусі мы абвяшчаем неабходнасць сумеснай барацьбы разам з украінскім народам і народамі Еўропы супраць расейскай агрэсіі і дапамогу Украіне ўсімі магчымымі сродкамі ад гуманітарных да ваенна-палітычных.

Аб’яданне “Пагоня” гатовае да супрацоўніцтва з усімі структурамі, рухамі і ініцыятывамі, якія падзяляюць нашыя прынцыпы і мэты на падставе нацыянальных каштоўнасцяў і неабходнасці адраджэння нашай дзяржавы.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: