«Не вялікі калгас, а Вялікае Княства!»: Лявон Вольскі ў новым кліпе чытае рэп пра тое, што Беларусь — не Лукашэнка

Культура
Скрыншот з відэа.

У новым кліпе Лявон Вольскі расстаўляе ўсе кропкі над «і» наконт таго, што Беларусь — не Лукашэнка. «Яны пыталіся: дык што ў вас, вялікі калгас там? Не вялікі калгас, а Вялікае Княства! Гэта Вялікае Княства й Магдэбурскае права. Гэта статут старажытнай беларускай дзяржавы!» — чытае рэп у відэа лідар беларускага року.

Прэм’ера песні і кліпа адбылася ў межах будучага паказа фільма «Сем сімптомаў беларускасці».

«Што такое Беларусь? На постсавецкай і нават заходнеэўрапейскай прасторы часам прынята зьвязваць Беларусь з Лукашэнкам, каўгасам, «моцнай рукой і гаспадаркай», з традыцыйнымі савецкімі каштоўнасьцямі, але насамрэч Беларусь — гэта краіна з тысячагадовай гісторыяй, з палацамі, кляштарамі, старажытнымі замкамі, з Вялікім княствам і культурай, упісанай у агульнаэўрапейскі кантэкст», — даводзіць пасланне кампазіцыі музыка.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: