Не стала стылісткі і дэкаратаркі Яўгеніі Драгун

Культура
Фота: сацсеткі Яўгеніі Драгун.

Памерла беларуская стылістка Яўгенія Драгун. Яна займалася дэкорам вяселляў, святаў, урачыстасцей. Прымала ўдзел у шматлікіх праектах, заўважных у беларускай і замежнай індустрыі моды і прыгажосці.

Пра смерць Яўгеніі Драгун стала вядома праз паведамленне ў яе Інстаграме. Як пацвердзілі Reform.news яе сябры, маладая жанчына памерла каля дзвюх дзён таму ў Ніцы.

«Жэня, ніякія словы не здольны апісаць мой боль. Колькі ў табе было прыгажосці, і як ты вытанчана і свабодна дарыла яе свету…», — звестка выклікала шок у яе калег, сяброў і знаёмых.

Яўгенія Драгун за сваю кар’еру працавала над праектамі з вядомымі фатографамі, у прыватнасці з Kanapleidiki, Паўлам Крычко і іншымі. Яна займалася не толькі дэкорам, стылем, але і фларыстыкай. Праекты з яе ўдзелам былі прызнаны на міжнародным узроўні — у прыватнасці, іх фотаздымкі друкаваліся ў British Vogue, Vogue Weddings і іншых медыя. Яна часта была ў падарожжах. Ладзіла майстар-класы для фатографаў, фларыстаў у Італіі і Францыі.

«Жэня была геніем нашага часу, маэстра. Яна арганізоўвала неверагоднай прыгажосці вяселлі, праекты, ад якіх захоплівала дух. Мудрая, вясёлая, жыццярадасная. Вакол сябе яна збірала такіх жа творчых людзей, яны да яе цягнуліся. Яна адчувала прыгажосць як ніхто, бачыла чароўнае. Не магу паверыць, што яе больш няма з намі. Гэта вялікая страта», — распавядала пра асобу Яўгеніі яе калега і сяброўка з Мінска.

Як адзначаюць блізкія, смерць маладой жанчыны здарылася ў выніку спынення сэрца.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости