Не стала беларускага мастака і музыканта Васіля Пачыцкага

Інфармацыю пра смерць мастака і музыканта Васіля Пачыцкага паведамілі «Еўрарадыё» яго сябры.

Васіль Пачыцкі нарадзіўся ў Рэчыцы і там жа пачаў маляваць, скончыўшы мясцовую мастацкую школу. Яго працы выстаўляліся ў розных кутках свету — ад Масквы да Нью-Ёрка.

Васіль Пачыцкі. Зімой. Фота: elenapyyhtia.blogspot.

Васіль Пачыцкі вядомы як аўтар карыкатур з зайцамі ў «БелГазеце», з якой супрацоўнічаў каля 10 гадоў.

Быў ілюстратарам для кніг і музычных альбомаў. З’яўляўся лідарам андэграўнднага музычнага гурта «Перабор».

Пачыцкаму было 57 гадоў.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.