Навукоўцы даказалі, што Скарына набываў друкарскія матэрыялы ва Уроцлаве

Культура

Даследчыкі Надзея Марозава з Інстытута літоўскай мовы і Аляксандр Паршанкоў з Карлава ўніверсітэта (Прага) у літоўскім часопісе Slavistica Vilnensis надрукавалі артыкул, у якім удакладняюць абставіны выдання «Малой падарожнай кніжкі» і магчымым наведваннем друкаром Уроцлава.

Параўнанне адбіткаў у выданнях друкара з Уроцлава (сталіцы Сілезіі) Адама Дыяна і ў скарынаўскім выданні паказала, што для іх выкарыстоўвалася адна і тая ж дошка. Скарына толькі прыбраў ніжнюю фігуру, бо ў першапачатковым выглядзе дошка не адпавядала кішэннаму фармату «Малой падарожнай кніжкі».

У сувязі з тым, што ў 1520 годзе была выдадзена була Папы Льва X з забаронай на распаўсюд ерэтычных ідэй Марціна Лютэра, Адам Дыян часова спыніў ці істотна абмежаваў друкарскую дзейнасць. Верагодна, у гэты час Францыск Скарына пераязджаў з Прагі ў Вільню і наведаў Уроцлаў, дзе набыў у Дыяна друкарскія матэрыялы, у якіх той ужо не меў патрэбы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости