NaviBand дасць калядны канцэрт у філармоніі Сопата разам з польскім аркестрам

Культура
NaviBand са Святланай Ціханоўскай. Фота: facebook.com/naviband.minsk.

«NaviBand у суправаджэнні польскага аркестра Formacja 22» — так гучыць анонс новай імпрэзы Польскай камернай філармоніі ў Сопаце. 6 снежня 2023 года ў канцэртнай залі інстытуцыі адбудзецца вялікі калядны вечар беларускіх і польскіх музыкаў MaraChristmas.

Польскі аркестр Formacja 22 створаны выпускніцай польскіх і шведскіх музычных універсітэтаў Каяй Маравец і сузаснавальніцай Сопацкага музычнага тэатра «Baabus Musicalis» Магдай «Бурбалка» Адамаўскай. Аркестр паставіў сабе за мэту ствараць музычныя прадстаўленні, адрозныя ад традыцыйных канцэртаў акадэмічнай музыкі. І не выпадкова партнёрам аркестра стаў вядомы беларускі бэнд, які мае і досвед камерных выступленняў, і вялікага шоу «Еўрабачання».

Сёлета музыкі беларускай групы далі 37 сольных канцэртаў па ўсёй Еўропе, пачынаючы ад Харкава і заканчваючы Прагай.

«Кіеў, Варшава, Вільня, Рыга, Талін, Хельсінкі, Цюрых, Амстэрдам, Уроцлаў, Кракаў, Познань, Беласток, Гданьск, Люблін, Лодзь, Гамбург, Мюнхен, Дзюсельдорф, Вена, Прага…, — пералічаюць гарады, дзе ўдалося пабываць, Ксенія Жук, Арцём Лук’яненка «& Co». — Ужо плануем новыя сустрэчы ў 2023!».

Магчыма, гэта відарыс 9 чалавек, людзі стаяць and на вуліцы
Фота: facebook.com/naviband.minsk.
«У асяроддзі зімовага лесу пад гукі любімых песень мы разам акунемся ў казачную атмасферу каляднага цуду. Далучайцеся да нашай Мары!», — рэкламуюць канцэрт арганізатары.

Выступленне беларускіх і польскіх музыкаў адбудзецца пад эгідай Mara Fest — фестывалю вольных беларусаў.

Пачатак дзеі, якая адбудзецца ў Сопаце 6 студзеня 2023 года, — 18.30.

Квіткі можна набыць тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: