Naviband атрымаў прэмію імя Васіля Быкава — фота, відэа

Главное
Фото: t.me/tsikhanouskaya

Гурт Naviband атрымаў прэмію «За свабоду думкі» імя Васіля Быкава, якую заснаваў Аляксандр Мілінкевіч у 2008 годзе. Яе ўручыла Святлана Ціханоўская падчас візіту ў Варшаву.

Лаўрэатамі ўзнагароды становяцца людзі, якія творчай дзейнасцю падтрымліваюць свабоду слова і думкі. У свой час яе атрымлівалі Лявон Вольскі, Алесь Пушкін, Уладзімір Някляеў, Рыгор Барадулін, Зміцер Дашкевіч і Павел Севярынец.

Ціханоўская павіншавала пераможцаў і падкрэсліла, што галоўны скарб Беларусі – гэта людзі. Яна таксама прызналася, што музыкі гурма дапамаглі ёй прыйсці да беларушчыны.

«У кожнага свой шлях да Беларушчыны – гэта нармальна. Але важна, што мэта – яна ў нас адна на ўсіх. Цяпер, калі ў Беларусі нацыянальная культура пераследуецца і вынішчаецца, каб дагадзіць «рускаму свету» – нам як ніколі важна берагчы і бараніць сваё, свае культуру і традыцыі. Прэмія Васіля Быкава «За свабоду думкі» – адна з такіх традыцыяў. Людзі – нашая надзея і наш галоўны нацыянальны скарб. У самых неспрыяльных гістарычных абставінах нашыя продкі не крычалі, што ўсё прапала, а працягвалі рабіць сваё. Гэтаксама і цяпер, я ўпэўненая, мы вернем сабе і адродзім нашую краіну.

Для мяне гонар мець магчымасць уручыць гэтую чароўную статуэтку Арцёму і Ксеніі – музыкам, якія дапамаглі і мне прыйсці да Беларушчыны. Вы – сапраўдны прыклад кахання, творчага супрацоўніцтва і любові да Бацькаўшчыны. Вы – крыніца натхнення для многіх беларусаў, у краіне і за мяжой. Дзякую вам за гэта!»прыводзіць словы палітыка яе прэс-служба.

Naviband атрымаў прэмію імя Васіля Быкава - фота, відэа
Фото: t.me/tsikhanouskaya
Naviband атрымаў прэмію імя Васіля Быкава - фота, відэа
Фото: t.me/tsikhanouskaya
Naviband атрымаў прэмію імя Васіля Быкава - фота, відэа
Фото: t.me/tsikhanouskaya
Naviband атрымаў прэмію імя Васіля Быкава - фота, відэа
Фото: t.me/tsikhanouskaya
Naviband атрымаў прэмію імя Васіля Быкава - фота, відэа
Фото: t.me/tsikhanouskaya

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: