Навагрудскі замак і сабор у Жыровічах… Што яшчэ рэстаўруюць у Гродзенскай вобласці?
Reform.news · 7 февраля 2023, 12:27
https://reform.news/navagrudski-zamak-i-sabor-u-zhyrovichah-shto-jashchje-rjesta-rujuc-grodzenskaj-voblasci/Упраўленне культуры Гродзенскага аблвыканкама адсправаздачылася карэспандэнту БелТА пра праведзеныя ў 2022 годзе работы.
На рэканструкцыю, рэстаўрацыю, кансервацыю і капрамонт аб’ектаў культуры ў Гродзенскай вобласці ў 2022 годзе было выдзелена Br36,6 млн.
Са справаздачы можна даведацца, з якімі аб’ектамі плануюць працаваць у наступным годзе.
Завершаны работы па рэстаўрацыі чатырох інтэр’ерных пакояў Старога замка ў Гродне. Працягваецца работа па рэстаўрацыі каміна Алебастравай залы. Гэтыя работы выдзелены ў пяты пускавы комплекс, іх плануецца завяршыць у 2023 годзе.
Працягваюцца работы па рэканструкцыі з рэстаўрацыяй Свята-Успенскага сабора ў Жыровічах, рэканструкцыя з кансервацыяй Навагрудскага замка.
Ідуць рэстаўрацыйныя работы паўночна-ўсходняга корпуса Гальшанскага замка, кансервацыя паўднёва-заходняй сцяны Крэўскага замка.
Завершаны работы па бягучым рамонце фасадаў і даху царквы ў в. Мураванка ў Шчучынскім раёне, вяліся работы па рэканструкцыі з рэстаўрацыяй былога будынка стайні ў сядзібе Агінскага ў Залессі Смаргонскага раёна. У планах завяршыць гэтыя работы ў першым квартале гэтага года.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
