«Натхненнем для майго персанажа — дрона Андрона — быў Карлсан»: пераможца конкурсу «Шуфлядка» — пра свой твор

Культура
Пераможца конкурсу рукапісаў на беларускай мове "Шуфлядка" ў намінацыі "Дзіцячая і падлеткавая кніга" Ганна Кручкова. Фота: сацсеткі.

Сёння сталі вядомыя імёны аўтараў — пераможцаў конкурсу рукапісаў на беларускай мове «Шуфлядка», які ўжо ў другі раз ладзіць Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Так, у намінацыі «Масавыя жанры» (фантастыка, фэнтэзі, дэтэктыў, прыгоды) была адзначана Аліна Б. Карповіч за рукапіс «Забойства ў Менску». Пераможцам у катэгорыі «Нон-фікш і дакументальная проза» стаў Аляксей Правалоцкі і яго «Цягнік да Познані». І лепшай у намінацыі «Дзіцячая і падлеткавая кніга» была прызнана Ганна Кручкова з творам «Хто ты, дрон?» . Reform.news удалося звязацца са спадарыняй Ганнай і распытаць яе пра тое, адкуль прыйшла ідэя яе казкі для падлеткаў і хто ж сапраўды такі гэткі — галоўны персанаж гісторыі — дрон.

Я напісала гэты рукапіс у мінулым годзе, калі ўжо жыла ў Варшаве, — прызнаецца пісьменніца. — Але гісторыя стварэння пачалася даўно. Мая любімая кніжка з дзяцінства была «Малыш і Карлсан, які жыве на даху». І калі я вырасла, мне захацелася напісаць працяг гэтых прыгод, быццам бы беларускі хлопчык адправіўся ў Швецыю, каб сустрэцца з Карлсанам, а потым прывёз яго ў Беларусь. Я напісала гэту кнігу і нават надрукавала ў электронным выглядзе ў адным з выдавецтваў, — дзеліцца аўтарка.

Але потым я звязалася з нашчадкамі Астрыд Ліндгрэн, каб запытацца, ці не парушаю я аўтарскія правы, — працягвае расповед Ганна. — І нашчадкі адказалі, што па запавеце Астрыд, яна не хацела, каб яе герояў пазычалі іншыя аўтары. Таму мы выдалілі электронную кніжку. Але мне прыйшла ідэя, што Карлсана можна замяніць дронам! Так і нарадзіўся галоўны герой майго рукапісу, які перамог у конкурсе.

«Натхненнем для майго персанажа — дрона Андрона — быў Карлсан»: пераможца конкурсу «Шуфлядка» —  пра свой твор

У прыгодніцкай казцы Ганны Кручковай дзеянне адбываецца ў маленькім гарадку ў Беларусі. У гісторыі некалькі герояў: гэта дзяўчынка Паліна, хлопчык Глеб і той самы загадкавы дрон Андрон, за якім хаваецца яшчэ адзін персанаж. Але хто ён, аўтарка ўсё ж не стала «спойлерыць».

Вядома, мой персанаж за гэты час прайшоў дзіўную трансфармацыю, і атрымалася зусім іншая гісторыя, чым прыгоды хлопчыка і смешнага чалавечка з прапелерам, — прызнаецца аўтарка. — Дрон у маім рукапісе — зусім іншая істота.

У творы падымаюцца шмат важных тэм: экалагічная павестка, але ў першую чаргу гэта сучасная гісторыя пра сяброўства і сям’ю.

Увогуле спачатку «Хто ты, дрон?» быў сцэнаром, які і зараз існуе і чакае свайго часу. І ўжо на падставе сцэнара я напісала кніжку, — дадае пісьменніца.

Для Ганны Кручковай, якая працуе журналісткай, гэта не першы досвед напісання мастацкай літаратуры. У даробку аўтаркі — аповесць «Ганна і іншыя», якая нідзе так і не была апублікаваная. Магчыма, Ганна дашле яе на конкурс у новым сезоне?

Конкурс рукапісаў на беларускай мове «Шуфлядка» быў створаны фестывалем інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA з мэтай падтрымаць аўтараў – як пачаткоўцаў, так і тых, хто піша даўно. Жаданне падвысіць цікавасць чытачоў і людзей слова да масавых жанраў, садзейнічаць публікацыі рукапісаў – з’яўленню новых кніг, — таксама сярод прыярытэтаў праекта. Па выніках конкурсу ў 2023 годзе выйшлі ў свет такія кнігі як «Слюнькоў. Палітычная біяграфія» Дзяніса Марціновіча, «Вольнеры. Бясконцы дзень» Валера Гапеева і «Джа. Легенда аб Забраным Сэрцы» Эліаша Барта.

Сёлета на конкурс было пададзена 47 рукапісаў; 20 — у намінацыі «Масавыя жанры» (фантастыка, фэнтэзі, дэтэктыў, прыгоды), 20 — у катэгорыі «Дзіцячая і падлеткавая кніга», і 7 — у «Нон-фікшн і дакументальная проза».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: