Надмагілле Сапегаў у новай экспазіцыі Музея старажытнабеларускай культуры — фотафакт

Культура
Надмагілле Сапегаў. Фота: Сяргей Грунтоў.

Беларускі даследчык Сяргей Грунтоў падзяліўся фотаздымкам рээкспазіцыі надмагілля Сапегаў у Музеі старажытнабеларускай культуры пры Нацыянальнай акадэміі навук. Помнік XVII стагоддзя — скульптурныя выявы з мармуру падканцлера вялікага літоўскага Паўла Сапегі і яго жонак — цяпер размешчаны ў выглядзе яруснай канструкцыі, што адразу змяніла ўспрыняцце твора мастацтва. Рээкспазіцыя зроблена ў межах рэканструкцыі Музея.

«Крыху прыклаўся да таго, каб яны выглядалі так, у выглядзе яруснай канструкцыі. Тое, што атрымалася, мне дакладна падабаецца болей, чым ранейшы варыянт. Цікава, як рээкспазіцыя ўплывае на ўспрыняцце прадметаў. Раней яны толькі спалі, зараз яшчэ і плывуць у сне вялікімі рыбамі», — падзяліўся новым выглядам вядомага твора ў сваіх сацстетках Сяргей Грунтоў, даследчык, які спецыялізуецца на рэпрэзентацыі памяці ў ландшафтах і камемаратыўных практыках.

Нагадаем, што раней надмагілле Сапегаў да старой экспазіцыі месціліся проста на гарызантальнай платформе. Новая падача скульптуры выклікала рэзананс у колах рэстаўратараў і музейшчыкаў, даследчыкаў культурнай спадчыны — яе назвалі «фантастычнай», гэта прыцягнула ўвагу як да экспазіцыі Музея старажытнабеларускай культуры, якая зараз пераасэнсоўваецца і аднаўляецца, так і да спадчыны Гальшан. Узнялося пытанне пра стварэнне рэплікі надмагілля ў Касцёле Святога Яна Хрысціцеля і кляштары францысканцаў, адкуль у свой час яно было вывезена ў Музей старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры.

Надмагілле Сапегаў у новай экспазіцыі Музея старажытнабеларускай культуры — фотафакт
Так выглядала надмагілле Сапегаў раней. Фота: Аляксей Друпаў.
Надмагілле Сапегаў у новай экспазіцыі Музея старажытнабеларускай культуры — фотафакт
Надмагілле Сапегаў зараз. Фота: Сяргей Грунтоў.

Скульптурная кампазіцыя Сапегаў была выкананая пасля 1635 года (год, калі памёр Сапега). Яна размяшчалася ў фундатарскай капліцы касцёла францысканцаў у Гальшанах Гродзенскай вобласці, у адным з крылаў трансепта.

У самім Музеі старажытнабеларускай культуры зараз адбываецца запланаваная рэканструкцыя экспазіцыі. Са словаў Сяргея Грунтова, яна завяршаецца, а рээкспазіцыя надмагілляў Сапегаў — адна з некалькіх гатовых частак.

Музей старажытнабеларускай культуры быў заснаваны ў 1977 годзе на базе Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР як цэнтр вывучэння і прапаганды беларускай мастацкай спадчыны. Адкрыццё музея, прымеркаванае да святкавання 50-годдзя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, адбылося ў маі 1979 года.

Калекцыі ўстановы апавядаюць пра асноўныя вехі гістарычнага развіцця беларускай культуры і мастацтва, пра найбольш значныя помнікі ад каменнага веку да канца XX стагоддзя. Усе без выключэння экспанаты музея — арыгінальныя. Трапіць ва ўстанову можна па папярэднім запісе праз сайт Нацыянальнай акадэміі навук.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: