На выданне ўнікальнага «Беларускага дзіцячага сьпеўніка» шукаюць спонсараў

Каманда праекта «Tradycyja», накіраванага на развіццё і папулярызацыю беларускай традыцыйнай культуры, плануе апублікаваць унікальнае выданне — «Беларускі дзіцячы сьпеўнік» фалькларыста і педагога Антона Грыневіча. У зборнік увайшлі дзіцячыя песні, лірыка, народныя матывы, запісаныя ў розных рэгіёнах Беларусі ў 1905-1924 гадах.

У спеўніку надрукуюць ноты і тэксты песень, тлумачэнні, акрамя таго, выданне вырашылі дапоўніць: зрабіць уступны артыкул, далучыць аўдыядадатак, прэзентаваць як у сучасным выглядзе, так і ў факсімільным.

Вось тут можна падтрымаць «Беларускі дзіцячы сьпеўнік».

Спеўнік выходзіў на сродкі аўтара ў Вільні ў 1920 годзе, на жаль, вельмі малым накладам. Арыгіналы захаваліся толькі ў архівах, таму цяпер вырашылі надрукаваць 1 тысячу асобнікаў і шырока распаўсюдзіць сярод беларусаў свету як у PDF-фармаце, так і ў друкаваным выглядзе.

Кожны спонсар атрымае спеўнік ў падарунак.

Сабраная сума пойдзе:

  • на падрыхтоўку і ўкладанне
  • дызайн і вёрстку
  • друк 1 тысячы асобнікаў

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!