Reform.news

На відэасэрвісе VOKA адбудзецца прамая трансляцыя прэм’еры спектакля «Забалоцце» рэжысёра Яўгена Карняга

Reform.news · 13 декабря 2023, 22:03

https://reform.news/na-vidjeasjervise-voka-adbudzecca-pramaja-transljacyja-prjem-ery-spektaklja-zabalocce-rjezhysjora-ja-gena-karnjaga/

16 снежня (субота) а 19-й гадзіне (па Мінску) на відэасэрвісе VOKA адбудзецца прамая трансляцыя прэм’еры спектакля «Забалоцце» Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (рэжысёр Яўген Карняг).

Прагляд будзе даступны па спасылцы.

РТБД працягвае збіраць і захоўваць скарбы мінулага ў трылогіі «Песень у адной дзеі».

Аснова спектакля «Забалоцце» – завяршальнай часткі трылогіі – рэальная гісторыя аб васьмі братах, якія не вярнуліся з фронту падчас Вялікай Айчыннай вайны. Гэта асабістая перапрацоўка аўтарамі страт, болю і страхаў іх продкаў з дапамогай беларускага фальклору, іх жаданне лепш зразумець гісторыю свайго роду.

«Забалоцце» – назва рэальна існуючай вёскі, а таксама частка міфаў і паданняў, што зашыфравана ў нашым культурным кодзе.

Нагадаем, што ў трылогію «Песень у адной дзеі» ўваходзяць раней пастаўленыя тэатрам бліскучыя спектаклі «Шлях з ветрам» і «Пачупкі».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама