Новая пастаноўка Яўгена Карняга ў Тэатры беларускай драматургіі — «Забалоцце» на аснове беларускіх міфаў і паданняў

Культура
Фрагмент афішы спектакля. Фота: rtbd.by.

16 і 17 снежня ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі адбудзецца прэм’ера спектакля «Забалоцце» ў пастаноўцы беларускага рэжысёра Яўгенія Карняга. Гэта завяршальная частка з трылогіі «Песень у адной дзеі» пасля слынных спектакляў «Шлюб з ветрам» і «Пачупкі».

«Аснова спектакля «Забалоцце» – рэальная гісторыя аб васьмі братах, якія не вярнуліся з фронту падчас Вялікай Айчыннай вайны. Гэта асабістая перапрацоўка аўтарамі страт, болю і страхаў іх продкаў з дапамогай беларускага фальклору, іх жаданне лепш зразумець гісторыю свайго роду, — даецца ў анатацыі да прэм’еры. «Забалоцце» – назва рэальна існуючай вёскі, а таксама частка міфаў і паданняў, што зашыфравана ў нашым культурным кодзе».

Новая пастаноўка Яўгена Карняга ў Тэатры беларускай драматургіі - «Забалоцце» на аснове беларускіх міфаў і паданняў
Фота: rtbd.by.

Яўген Карняг робіць пастаноўку разам з мастачкай Таццянай Нерсісян і кампазітаркай Кацяй Аверкавай. Гэта далёка не першая сумесная праца каманды толькі нядаўна трыа выпусціла спектаклі «Разумны сабачка Соня» і «Прададзены смех» у Беларускім дзяржаўным лялечным тэатры. Тэатральнымі хітамі ў РТБД з’яўляюцца такія пастаноўкі аднадумцаў як «Шлюб з ветрам» і «Пачупкі».

Акцёрскі склад у новым спектаклі такі: Галіна Чарнабаева, Людміла Сідаркевіч, Дзяніс Аўхарэнка, Максім Брагінец, Вераніка Буслаева, Гражына Быкава, Уладзіслаў Віленчыц, Юлія Гружэўская, Дзмітрый Давідовіч, Арцём Курань, Юлія Лазоўская, Ганна Лебедзева, Аляксандра Ніканенка, Ганна Семяняка.

Пасля 16 і 17 снежня ў гэтым годзе «Забалоцце» можна будзе паглядзець 26 снежня. Наступныя паказы адбудуцца ўжо ў 2024 годзе.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: