На швейцарскім міжнародным кінафестывалі ў Лакарна беларускія акторы атрымалі ўзнагароду, а фільм, у якім яны здымаліся, адзначаны спецыяльным прызам журы

Главное
Скрын відэа

На 78-м кінафестывалі ў Лакарна, які праходзіў з 6 па 16 жніўня, у міжнародным конкурсе быў прадстаўлены фільм White Snail («Белы слімак»). Галоўныя ролі ў ім сыгралі беларусы: мадэль Марыя Імбро і мастак Міхаіл Сянькоў, вядомы пад псеўданімам «А. Р. Ч». Здымкі праходзілі ў асноўным у Беларусі.

Рэжысёры кінастужкі — аўстрыйска-нямецкі творчы дуэт Эльза Крэмсер і Левін Петэр.

Сёння, у апошні дзень працы фестывалю, раздалі ўзнагароды. Спецыяльны прыз журы дастаўся фільму White Snail Эльзы Крэмсер і Левіна Петэра, які таксама атрымаў адзін з двух «Леапардаў» за лепшую ролю двух галоўных герояў Марыі Імбро і Міхаіла Сянькова.

На швейцарскім міжнародным кінафестывалі ў Лакарна беларускія акторы атрымалі ўзнагароду, а фільм, у якім яны здымаліся, адзначаны спецыяльным прызам журы
Марыя Імбро і Міхаіл Сянькоў. Фота: facebook/WhiteSnailFilm

«Залатога леапарда» атрымаў японскі рэжысёр Сё Міяке за фільм «Два сезоны, два незнаёмцы».

Кінафестываль, які праводзіцца штогод у жніўні ў швейцарскім горадзе Лакарна, лічыцца чацвёртым па важнасці Еўрапейскім кінафестывалем пасля Канскага, Венецыянскага і Берлінскага. Лаўрэатам фестывалю ўручаецца прэмія-статуэтка леапарда. Сімвал фестывалю абраны не выпадкова: на гербе горада размешчана міфічная жывёла, што нагадвае ільвіцу або тыгра.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости