На радзіме дзявятага Прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса ў вёсцы Вішнева адкрылі памятны знак

Культура
Фота: Shlomi Peres.

У дзень 100-годдзя з дня нараджэння дзявятага Прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса на яго радзіме ў вёсцы Вішнева Валожынскага раёна Мінскай вобласці прайшла цырымонія адрыцця памятнага знака. Падзея стала першай з шэрагу мерапрыемстваў, запланаваных сумесна з Цэнтрам Перэса на наступны год, адзначае Jns.org.

На цырымоніі адкрыцця памятнага знака ў гонар ізраільскага палітыка прысутнічаў Часовы Павераны ў справах Ізраіля Цві Міркін, амбасадары розных краін, а таксама рабін Шаўль Чабабо, пасланнік Хабада ў Бабруйску.

На радзіме дзявятага Прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса ў вёсцы Вішнева адкрылі памятны знак
Падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця памятнага знака Шымону Перэсу. Фота: фейсбук суполкі «Ізраіль у Беларусі».

Шымон Перэс нарадзіўся 2 жніўня 1923 года ў Вішнева ў сям’і Іцхака і Сары Перскіх. На працягу ўсяго жыцця ён займаў адметныя пазіцыі ў ізраільскай палітыцы, двойчы быў прэм’ер-міністрам краіны, а затым і прэзідэнтам з 2007 па 2014 гады. У цэлым палітычная кар’ера ізраільскага палітыка і дзяржаўнага дзеяча доўжылася больш за 70 гадоў. Перэс адыграў важную ролю ў заключэнні пагадненняў Осла 1993 года з палестынцамі, а ў 1994 годзе сумесна з Іцхакам Рабінам і Ясірам Арафатам стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі міру за ўнёсак у мірнае ўрэгуляванне на Блізкім Усходзе. Пайшоў з жыцця ізраільскі дзеяч у 2016 годзе ў Рамат-Гане ў Ізраілі.

На радзіме дзявятага Прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса ў вёсцы Вішнева адкрылі памятны знак
Падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця памятнага знака Шымону Перэсу. Фота: фейсбук суполкі «Ізраіль у Беларусі».

Усталяванне помніка на месцы нараджэння Перэса стала магчымым дзякуючы сумесным намаганням яўрэйскіх суполак Беларусі, пасольства Ізраіля ў Мінску, а таксама пры падтрымцы ўладаў Мінскай вобласці.

Помнік, які стаіць у двары дома, дзе нарадзіўся вядомы палітык, мае надпісы на трох мовах — рускай, беларускай і іўрыце.

На радзіме дзявятага Прэзідэнта Ізраіля Шымона Перэса ў вёсцы Вішнева адкрылі памятны знак
Падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця памятнага знака Шымону Перэсу. Фота: фейсбук суполкі «Ізраіль у Беларусі».

Шымон Перэс пасля рэпатрыяцыі ў 1934 годзе ў Палестыну двойчы наведваў сваю радзіму — вёску Вішнева: у жніўні 1992 года і ў студзені 1998-га. У час візіту ён усклаў вянок на брацкую магілу, у якой знаходзіцца прах яго дзеда, які загінуў у 1942 годзе.

У жніўні 2013 года прадстаўнік МЗС Беларусі Ігар Ляшчэня ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў Шымону Перэсу адноўленае пасведчанне аб нараджэнні беларускага ўзору.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: