Дакументальныя стужкі, створаныя пры ўдзеле тэлеканалу «Белсат», гэтай восенню можна будзе пабачыць на вялікіх экранах у розных гарадах Польшчы.

На Еўрапейскім кінафестывалі «Integracja Ty i Ja» (8–12 верасня) пакажуць «Інгу» Кшыштафа Капчыньскага – гісторыю дзяўчынкі, якая разам са сляпымі бацькамі ўцякае ад вайны ва Украіне і пачынае новае жыццё ў Варшаве.
«Казку» Якуба Станкевіча – містычную гісторыю беларускага мастака з Падляшша — можна будзе ўбачыць 17–20 верасня на 40‑ым Міжнародным каталіцкім фестывалі фільмаў і мультымедыя «Niepokalana». Фільм апавялае пра творцу, які спрабуе выявіць свой боль у мастацтве.
Стужка «Дзвіж» Аляксандра Гарадко – фільм пра 70 тысяч беларусаў, украінцаў і расейцаў, якія едуць на канцэрт Макса Каржа ў Варшаве — удзельнічае 36-ым фестывалі медыяў у Лодзі Człowiek w Zagrożeniu (14 — 18 кастрычніка) і 21-ым Szczecin Film Festival (16 — 18 кастрычніка). «Дзвіж» пра субкультуру, якую стварыў Корж: дыстанцыя ад палітыкі, ніякіх нацыянальных рознагалоссяў, жыццё тут і цяпер. Польскія СМІ асвятлялі хаос і бойкі падчас канцэрта. У фільме пытаюцца, навошта яны туды паехалі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
