Асноўныя сілы міністэрства культуры ў бягучым годзе будуць сканцэнтраваныя на новым Нацыянальным гістарычным музеі. Такую выснову можна зрабіць па выніках паседжання калегіі Міністэрства культуры, якое адбылося сёння ў Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.
Падводзячы вынікі пасяджэння калегіі Міністэрства культуры, намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Ігар Петрышэнка падкрэсліў: «Асноўная задача міністэрства культуры — гэта будаўніцтва Нацыянальнага гістарычнага музея і стварэнне яго экспазіцыі. Гэта маштабны і ўнікальны праект, які, як даручыў кіраўнік дзяржавы, павінен стаць візітнай карткай краіны, захапляць як знешнім абліччам, так і зместам».
Нагадаем, што 5 лютага Лукашэнка падпісаў указ, якім прадугледжваецца будаўніцтва аб’екта ў 2025-2027 гадах у раёне вуліцы Арлоўскай у Мінску. Музею прысвоены статус Усебеларускай моладзевай будоўлі, удзел у якой могуць прыняць маладыя людзі ва ўзросце да 31 года, у тым ліку ў складзе студэнцкіх атрадаў.
Месца для будынка шукалі даўно, але ў выніку выбралі Арлоўскую.
Прадстаўлены праект музея быў раскрытыкаваны архітэктарамі, аднак шмат пытанняў паўстала і да яго ўнутранага напаўнення. У экспертаў з’явіліся сумненні, ці «стане новы музей месцам для дыялогу пра гісторыю? Ці ён будзе мультымедыйным атракцыёнам, які маскуе праблемы гісторыі краіны і нацыі?»
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram