На Падляшшы заўтра пачынаецца Фестываль абуджаных «Тутака»

Культура

Трэці раз запар на пляцоўцы, дзе шмат гадоў збіраліся прыхільнікі «Басовішча», ва ўрочышча Барок каля Гарадка, што ў Падляшскім ваяводстве, 14 і 15 ліпеня пройдзе Фестываль абуджаных «Тутака».

Яго арганізатарам з’яўляецца аднайменны падляшскі фонд «Тутака», які напрыканцы чэрвеня завяршыў свята традыцыйнай культуры Soncahraj.

Місія фонда — развіваць беларускую культуру, у тым ліку ў яе падляшcкім рэгіянальным варыянце. Фэст «Тутака» — іх флагманскае мерапрыемства, але не адзінае. Фонд — арганізатар мастацкіх рэзідэнцый у Беластоку: цяпер для стваральнікаў выяўленчага мастацтва, а са жніўня — для тэатральных мастакоў, а таксама — дэкламатарскага конкурсу да Дня роднай мовы. Іх аўтарству належыць серыя лекцый «Хто ты гэткі?» пра нацыянальную спадчыну беларусаў з Беларусі і Падляшша.

У іх раскладзе ёсць яшчэ трэці фестываль — «Бардаўская восень».

Новы фармат фестывалю пачаў складацца адразу — у 2021 годзе. Арганізатары не мелі не мэце наўпрост працягваць традыцыю легендарнага «Басовішча». Паводле арганізатара фестывалю Паўла Станкевіча, асноўная ідэя яго ў тым, каб кожны год на ім адбывалася самая вялікая сустрэча беларусаў у свеце: «Беларусаў, якія нядаўна беглі з Беларусі, тых, хто доўга жыве ў Польшчы, але і тых, хто жыве ў Беларусі і мае магчымасць прыехаць. Урэшце, і тых беларусаў, якія заўсёды жылі на Падляшшы і складаюць так званую нацыянальную меншасць. Мы хацелі б у такім коле проста адпачыць і добра правесці час. І мы трымаем вялікія пальцы за тых, хто прыедзе да нас з Беларусі. Мы хочам абняць іх мацней за ўсё», — расказаў Павел Станкевіч польскаму выданню Krytyka Рolityczna.

«Тутака» захаваў значны музычны складнік — гэта два дні жывой музыкі ад вядомых беларускіх выканаўцаў на вялікай сцэне, а таксама дадаліся спектаклі для дзяцей і дарослых.

З іншага боку, запланавана праграма дыскусій на важныя тэмы.

Адна са значных падзей — сустрэча са Святланай Ціханоўскай.

Таксама адбудзецца бізнес-канферэнцыя — дыскусія аб праблемах і магчымасцях рэлакаваных беларускіх бізнесменаў і тых, хто хоча заняцца сваёй справай у Еўрасаюзе.

У гэтым годзе дыскусійная студыя фестываля ахопіць наступныя тэмы: «Палітвязні Беларусі», «Сучасная беларуская культура, ці магчыма яна ў эміграцыі?», «Беларусы Падляшша». А таксама адбудзецца прэзентацыя выдавецтва «Скарына», арт-бука Bloodlands 20/22 і рамана «Свінні» па-беларуску.

На выстава беларускіх ініцыятыў з’явіцца магчымасць прэзентаваць сябе і наладзіць карысныя міжнародныя сувязі.

Трэці складнік фестывалю — гэта праграма сямейных і забаўляльных мерапрыемстваў. На свята можна прыехаць з намётам, спыніцца ў маляўнічым лесе і адпачыць на возеры.

Будзе працаваць кірмаш, прапануюць беларускія сувеніры і мерч ад любімых і вядомых майстроў.

Вялікая праграма разнастайных майстар-класаў для дарослых і дзяцей. Для апошніх запланаваны гульні ад Маляваныча, інтэрактыўнае чытанне кнігі пра Фіндуса і квэст ад творчай групы «Кракатукі» і іншыя актыўнасці для сямейнага адпачынку.

Запланаваны аўтобус з Вільні, таксама рыхтуецца аўтобус з Варшавы. Арганізатары атрымліваюць інфармацыю, што некаторыя прыедуць сюды спецыяльна з ЗША ці Іспаніі. Шмат будзе людзей з суседніх краін — з Літвы, Чэхіі, Германіі.

Фестываль абуджаных «Тутака» пройдзе пад Ганаровым патранатам Прэзідэнта Рэспублікі Польшча Анджэя Дуды.

У склад Ганаровага камітэту ўвайшлі: Святлана Ціханоўская – лідарка вольных беларусаў, Івонка Сурвілла – Старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі — Рады БНР, Артур Касіцкі – Маршалак Падляшскага ваяводства, Тадэвуш Трускаляскі – Прэзідэнт Беластока.

Праграма мерапрыемства

Пятніца, 14 ліпеня

Прастора TAMAKA

13:00 Адкрыццё фестывальнай прасторы

16:00 Майстар-клас “Сцяг волі” (намёт 1)

17:00 Майстар-клас для дзяцей ад МОВА НАНОВА (намёт 2)

17:30 Акцыя салідарнасці з палітвязнямі

18:00 Маляваныч запрашае. Майстар-клас па гісторыі батлейкі (намёт 2)

19:30 Сустрэча Святланы Ціханоўскай з беларусамі

21:00 Канцэрт

КРВАДЗІКІ

УЛАДЗІМІР ПУГАЧ (J:МОРС)

DZIECIUKI

22:30 РУСЛАН СЕРАДЗЮК & МАТЭЎШ КАСЭЛЯ — ambient 2020

Прастора TUTAKA

16:30 Робім “Жаданніцу” разам. Занятак па магіі ад Юліі Катаржынскай

17:30 Тэатральны майстар-клас «Людзі і дрэвы» ад Андрэя Саўчанкі

23:00 ПРОСТА ТАНЦУЙ!

PAPA BO SELEKTAH

На Падляшшы заўтра пачынаецца Фестываль абуджаных «Тутака»

Субота, 15 ліпеня

Прастора TAMAKA

НАМЁТ 1

12:00 Майстар-клас для дзяцей ад МОВА НАНОВА

13:00 Майстар-клас па распісванні драўляных домікаў ад сямейнай майстэрні

14:00 КНІЖНЫ ВОЗ ад Крысціны Дробыш. Прэзентацыя платформы аўдыякніг для дзяцей і моладзі на беларускай мове

14:30 Маляваныч запрашае. Вясёлыя гульні для дарослых і дзяцей

16:00 Дабрачынны розыгрыш ад BYSOL у падтрымку дзяцей палітычных зняволеных

16:30 «Як чуецца, так малюецца». Майстар-клас ілюстратаркі і арт-менеджаркі Волі Кузьміч

17:30 Чароўная цэнтрыфуга ад Юліі Гаруновіч, заснавальніцы творчай студыі ARTFAMILY

НАМЁТ 2

12:00 Майстар-клас па друку травой для дарослых ад Алены Сарасек

12:30 Лекцыя пра традыцыйны строй ад Каці Ваданосавай

13:30 Прэзентацыя IT школы К2: digital — гэта не складана. Інтэрактыў па стварэнні стартапа

14:30 «Культура даверу. Як яе фармаваць беларусам?». Майстар-клас на прыкладзе Беларускай супольнасці бізнесменаў

15:30 Тэатр “Прыгоды Козачкі Зефіркі” ад VIDEOSTUDIO RAJU. Сапраўдная магія для дарослых і дзетак

16:50 Семінар «Крызісы і траўма” ад псіхалагіні Алены Грыбанавай. Як навучыцца пераадольваць наступствы траўматычных падзей

НАМЁТ 3 — ДЫСКУСІЙНАЯ СТУДЫЯ

12:30 Палітвязні Беларусі.

13:30 Беларускі бізнес у эміграцыі.

14:30 Сучасная беларуская культура — ці магчымая яна ў эміграцыі?

15:30 Беларусы Падляшша.

16:30 Прэзентацыя выдавецтва СКАРЫНА, арт-бука «Bloodlands 20/22» і рамана «Свінні» па-беларуску.

На Падляшшы заўтра пачынаецца Фестываль абуджаных «Тутака»

Прастора TUTAKA

Інфармацыя аб месцы сустрэчы ў інфапункце

12:00 Кэмп Шчаслівых беларусаў

12:00 Робім “Жаданніцу” разам. Занятак па магіі ад Юліі Катаржынскай

13:00 Ёга для дарослых і дзяцей ад Іны Шырокай

13:00 “Як Фіндус згубіўся, калі быў маленькі”. Інтэрактыўнае чытанне кнігі і квэст ад творчай групы КРАКАТУКІ

13:30 Гульня ў мяч з Кацяй Сныцінай

15:00 Смехатэрапія і медытацыя
Школа імправізацыі IMPROVIZ-ART Алены Ганевіч

15:30 Ёга для дарослых і дзяцей ад Іны Шырокай

16:00 “Калі Сонца было богам…”. BEER&HISTORY — адкрытая лекцыя па гісторыі

ГАЛОЎНАЯ СЦЭНА

17:00 Прэм’ера кароткаметражнага ігравога фільма «Бусел» ад фестывалю BULBAMOVIE

18:30 Афіцыйнае адкрыццё сцэны

19:00 Пачатак канцэртаў:

NOCHY

BOTANIC PROJECT

DLINA VOLNY

DAJ DAROHU

23:00-03:00 ПРОСТА ТАНЦУЙ!

Завершыцца фестываль танцамі пад музыку PAPA BO SELEKTAH

Тутака карысная інфармацыя пра даезд, удзел і пражыванне.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news (ранее REFORM.by)


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: