Дэкламатарскі конкурс да Міжнароднага дня роднай мовы абвясціў беластоцкі фонд Tutaka

Культура

Гэта конкурс аматараў, якія любяць беларускую паэзію і хочуць пазмагацца за перамогу ў лепшым выкананні верша ці вершаванай часткі твора.

Конкурс праводзіцца ў два этапы. Першы — адборачны, трэба даслаць відэа з вершам і анкетай  да 31 студзеня 2023 года на адрас [email protected] ці запампаваць на сэрвісы «WeTransfer», «Dropbox» ці «Google Drive» і даць у лісце спасылку на запампаванае. Відэа можна зняць проста на тэлефон. Пры адпраўцы відэа ўдзельнік дае згоду на публікацыю гэтага відэа ў сацыяльных сетках арганізатара.

Па заканчэнні першага этапу, да 10 лютага, журы адбярэ ўдзельнікаў другога этапу.

Фінал конкурсу адбудзецца ў Тэатры лялек у Беластоку 21 лютага 2023 года – у Дзень роднай мовы.

Фіналісты будуць запрошаныя арганізатарамі ў Беласток для выбару пераможцаў. У фінальнай частцы конкурсу таксама можна выступіць у рэжыме анлайн. Кожнаму фіналісту абяцаюць падарунак.

Удзельнікі конкурсу падзеленыя на тры катэгорыі:

  • дзеці да 12 гадоў;
  • дзеці і падлеткі ад 12 да 16 гадоў;
  • моладзь ад 16 гадоў і дарослыя.

Кваліфікаваныя сябры журы праслухаюць кожнага ўдзельніка, будуць ацэньваць дэкламатараў паводле наступных крытэрыяў:

  • выбар твору (мастацкая каштоўнасць твораў і выканальніцкае майстэрства дэкламатараў);
  • тэхніка і выразнасць маўлення;
  • агульная артыстычная экспрэсія.

У кожнай узроставай катэгорыі ў фінале будуць вызначаны тры пераможцы. За перамогу прадугледжаныя грашовыя прызы.

Пытанні арганізатарам можна дасылаць на электронны адрас фонду [email protected], у мэсэнджары ў сацыяльныя сеткі (FacebookInstagramTelegramTwitter) і на тэлефон +48 501 370 957.

Сябрамі журы ІІ дэкламатарскага конкурсу да Дня роднай мовы 2023:  Міра Лукша – журналістка Тыднёвіка беларусаў у Польшчы “Нівы” ды паэтка і перакладчыца; Міхась Зуй – актор, рэжысёр і музыка; Андрэй Сцепанюк – паэт ды педагог, дырэктар ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання ў Бельску Падляшскім; Валянціна Гарцуева – акторка праекта “Купалаўцы”.

Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Галоўная яго мэта – захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур, а таксама забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: