На міжнародным конкурсе «Еўрабачанне-2023» Украіну будзе прадстаўляць гурт TVORCHI
Reform.news · 18 декабря 2022, 17:22
https://reform.news/na-mizhnarodnym-konkurse-e-rabachanne-2023-ukrainu-budze-pradsta-ljac-gurt-tvorchi/Пераможца быў вызначаны падчас фіналу нацыянальнага адбору.
Гурт TVORCHI атрымалі ад журы 9 балаў, ад гледачоў – 10. З агульнай колькасцю 19 балаў калектыў атрымаў перамогу ў нацыянальным адборы на песенны конкурс «Еўрабачанне-2023».
Украінскі музычны гурт TVORCHI з Тэрнопаля быў заснаваны ў 2018 годзе саўнд-прадзюсарам Андрэем Гуцуляком і вакалістам Джэфры Кені.
67-мы песенны конкурс «Еўрабачанне» адбудзецца ў Ліверпулі ў маі 2023 года. Паўфіналы конкурсу адбудуцца 9 і 11 мая, а фінал – 13 мая. У конкурсе прымуць удзел 37 краін.
Конкурс павінен быў адбыцца ва Украіне, але Еўрапейскі вяшчальны саюз прыняў рашэнне перанесці «Еўрабачанне-2023» з Украіны ў Вялікабрытанію.
