На лекцыі ад праекта Culture Makes раскажуць пра сучасныя сістэмы падтрымкі культуры ў Польшчы і Еўропе

Культура
Аляксандра Шыманьска. Фота: culturemakes.org

На пятай адкрытай лекцыі ад праекта Culture Makes культурная менеджарка Аляксандра Шыманьска распавядзе пра сістэмы падтрымкі культуры: фінансавыя і нефінансавыя практыкі з Польшчы, у тым ліку фонды ЕС і недзяржаўныя фонды.

Лекцыя будзе прысвечана фінансавым і нефiнансавым практыкам, якія дапамагаюць развіваць культурныя праекты, як у дзяржаўных, так і ў незалежных сектарах.

Асноўныя тэмы лекцыі:

  • Эвалюцыя сістэмы фінансавання культуры ў Польшчы і ўплыў палітычных і адміністрацыйных змен.
  • Прыклады паспяховых праектаў, падтрыманых дзяржаўнымі ўстановамі і недзяржаўнымі фондамі.
  • Параўнальны аналіз культурных палітык Польшчы і іншых еўрапейскіх краін.
  • Роля няўрадавых арганізацый, нефармальных груп і прыватных асоб у развіцці культуры.
  • Што чакаць беларускай культуры ў найбліжэйшай будучыні.

Фарматы лекцыі:

  • Афлайн у Варшаве. Выдатная магчымасць сустрэцца асабіста, абмеркаваць тэму і пашырыць сваё прафесійнае кола.
  • Анлайн на платформе ZOOM.

Працоўная мова – польская, пераклад на беларускую будзе даступны ў zoom-вебінары.

Аляксандра Шыманьска – культурная менеджарка, спецыялістка па культурніцкай палітыцы. Кіраўніца літаратурнага і маркетынгавага аддзела Вялікага тэатра — Нацыянальнай оперы. З ліпеня 2024 года — дырэктарка Цэнтра падтрымкі творчых індустрый. Былая дырэктарка Інстытута гарадской культуры ў Гданьску. Выпускніца Акадэміі лідарства ў Польшчы. Суаўтарка ключавой ідэі кандыдатуры Гданьска на званне культурнай сталіцы Еўропы пад назвай «Воля культуры. Культура волі».

Абавязковая папярэдняя рэгістрацыя па спасылцы.

Дата: 22 чэрвеня

Час: 14:00 па Варшаве

Месца: Варшава ці анлайн у zoom.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: