Беларускі стэнд на Кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве. 2023. Фота: Reform.by
З 27 па 30 лістапада ў Каралеўскім замку ў Варшаве пройдзе Кірмаш гістарычнай кнігі. Штогод кірмаш становіцца месцам папулярызацыі гістарычнай літаратуры, сустрэч з аўтарамі, выдаўцамі і аматарамі гісторыі, а таксама магчымасцю ўдалых пакупак кніг.
Цэнтр Беларускай Салідарнасці ў чарговы арганізуе беларускі стэнд, каб выдаўцы, аўтары і чытачы занялі сваё пачэснае месца на адным з найважнейшых літаратурных мерапрыемстваў Польшчы.
На Scenie Forum выступяць вядомыя даследчыкі беларускай гісторыі:
«Сталінскія рэпрэсіі: не пражытая старонка гісторыі»
Сустрэча з Ігарам Станкевічам, дырэктарам Беларускага інстытута публічнай гісторыі.
«Пачаткі незалежнай Беларусі»
Размова з прафесарам Даротай Міхалюк пра кнігу «Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920». Вядучы — Яраслаў Іванюк.
«За нашу і вашую волю. Беларусы ў польска-бальшавіцкай вайне»
Дыскусія з удзелам прафесара Юрыя Гжэбоўскага і прафесара Гжэгажа Новіка.
Таксама будуць сустрэчы з аўтарамі на самім беларускім стэндзе № 75:
Будзе магчымасць паразмаўляць з аўтарамі і падпісаць у іх кнігі
Уваход на Кірмаш — з боку вуліцы Grodzkiej (адваротная частка замка). Беларускі стэнд будзе працаваць пад нумарам 75.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram