На Кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве будзе працаваць беларускі стэнд

Культура
Беларускі стэнд на Кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве. 2023. Фота: Reform.by

З 27 па 30 лістапада ў Каралеўскім замку ў Варшаве пройдзе Кірмаш гістарычнай кнігі. Штогод кірмаш становіцца месцам папулярызацыі гістарычнай літаратуры, сустрэч з аўтарамі, выдаўцамі і аматарамі гісторыі, а таксама магчымасцю ўдалых пакупак кніг.

Цэнтр Беларускай Салідарнасці ў чарговы арганізуе беларускі стэнд, каб выдаўцы, аўтары і чытачы занялі сваё пачэснае месца на адным з найважнейшых літаратурных мерапрыемстваў Польшчы.

На Scenie Forum выступяць вядомыя даследчыкі беларускай гісторыі:

27 лістапада (чацвер), 15:00–15:50

«Сталінскія рэпрэсіі: не пражытая старонка гісторыі»

Сустрэча з Ігарам Станкевічам, дырэктарам Беларускага інстытута публічнай гісторыі.

28 лістапада (пятніца), 15:00–15:50

«Пачаткі незалежнай Беларусі»

Размова з прафесарам Даротай Міхалюк пра кнігу «Беларуская Народная Рэспубліка 1918–1920». Вядучы — Яраслаў Іванюк.

28 лістапада (пятніца), 16:00–16:50

«За нашу і вашую волю. Беларусы ў польска-бальшавіцкай вайне»

Дыскусія з удзелам прафесара Юрыя Гжэбоўскага і прафесара Гжэгажа Новіка.

Таксама будуць сустрэчы з аўтарамі на самім беларускім стэндзе № 75:

  • 28 лістапада, 16:00–17:00 — Дарота Міхалюк
  • 29 лістапада, 11:00–12:00 — Дарота Міхалюк
  • 30 лістапада, 12:00–13:00 і 14:00–15:00 — Уладзімір Арлоў

Будзе магчымасць паразмаўляць з аўтарамі і падпісаць у іх кнігі

Уваход на Кірмаш — з боку вуліцы Grodzkiej (адваротная частка замка). Беларускі стэнд будзе працаваць пад нумарам 75.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости