На ютуб-канале «Вольныя Купалаўцы» з’явіўся відэапраект «Слова з-за кратаў»
Reform.news · 27 мая 2024, 15:34
https://reform.news/na-jutub-kanale-volnyja-kupala-cy-z-javi-sja-vidjeapraekt-slova-z-za-krata/Праект «Слова з-за кратаў» — гэта стужка жывых малюнкаў, заснаваная на шэрагу твораў і лістоў беларускіх палітвязняў.
«Гэты праект пра наша яднанне. Яднанне тых беларусаў, што апынуліся ў няволі, і тых, што былі вымушаныя з’ехаць за мяжу, тых, хто намагаецца жыць далей у роднай краіне, і тых, каго, на жаль, мы страцілі назаўжды», — паведамляе анатацыя праекта.
Візуальны шэраг для праекта падрыхтавала мастачка Аляксандра Канафальская, а музыку напісаў кампазітар Эрык Арлоў-Шымкус.
Нагадаем, што праект «Слова з-за кратаў» быў увасоблены ў якасці тэатральнага праекта, паказанага некалькі разоў у Музеі Вольнай Беларусі. Пра такі паказ, дзе акторы і акторкі сталі галасамі 18 беларускіх палітвязняў, мы пісалі тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
