Праект «Слова з-за кратаў» — гэта стужка жывых малюнкаў, заснаваная на шэрагу твораў і лістоў беларускіх палітвязняў.
«Гэты праект пра наша яднанне. Яднанне тых беларусаў, што апынуліся ў няволі, і тых, што былі вымушаныя з’ехаць за мяжу, тых, хто намагаецца жыць далей у роднай краіне, і тых, каго, на жаль, мы страцілі назаўжды», — паведамляе анатацыя праекта.
Візуальны шэраг для праекта падрыхтавала мастачка Аляксандра Канафальская, а музыку напісаў кампазітар Эрык Арлоў-Шымкус.
Нагадаем, што праект «Слова з-за кратаў» быў увасоблены ў якасці тэатральнага праекта, паказанага некалькі разоў у Музеі Вольнай Беларусі. Пра такі паказ, дзе акторы і акторкі сталі галасамі 18 беларускіх палітвязняў, мы пісалі тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: