На Іўеўшчыне прайшоў шляхецкі фэст «Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх» — фотафакт

Культура
Фота: travel.by

На тэрыторыі палацава-паркавага комплексу роду Умястоўскіх у Жамыслаўі Іўеўскага раёна 25 траўня прайшоў шляхецкі фэст «Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх».

На Іўеўшчыне прайшоў шляхецкі фэст «Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх» - фотафакт
Шляхецкі фэст «Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх». Фота: ivyenews.by.

Свята адбываецца ў сёмы раз. Месца яго правядзення — Жамыслаўль – невялікая вёска на мяжы з Літвой, размешчаная ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці. У пачатку XIX стагоддзя гаспадаром Жамыслаўля стаў польскі магнат Якуб Умястоўскі. Сядзібны будынак быў завершаны яго нашчадкамі ў 1882 годзе, ён з’яўляецца паменшанай копіяй варшаўскіх Лазенак — палаца караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

На Іўеўшчыне прайшоў шляхецкі фэст «Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх» - фотафакт
Шляхецкі фэст «Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх». Фота: ivyenews.by.

Аўтарам праекта лічаць італьянскага архітэктара Леанарда Марконі.

Дарэчы, у парку размешчаны і помнік прыроды — ясень пенсільванскі, які, магчыма, быў пасаджаны тут у тыя часы, калі сядзіба была аддадзена Умястоўскімі пад навуковую базу Віленскаму ўніверсітэту.

На Іўеўшчыне прайшоў шляхецкі фэст «Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх» - фотафакт
Шляхецкі фэст «Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх». Фота: ivyenews.by.

Цвік праграмы фестывалю — тэатралізаванае шэсце, якое пераносіць гледача ў часы, калі Казімір і Юзафа Умястоўскія пачалі ствараць копію каралеўскай рэзідэнцыі. Сярод персанажаў тэатралізаванай дзеі можна было ўбачыць саміх гаспадароў палаца і іх гасцей — гаспадыню Іўеўскіх земляў княгіню Еву са світай, княгіню Барбару Радзівіл – жонку ваяводы Станіслава Гаштольда з мураваных Геранён, князя Трабуса – заснавальніка зямель трабскіх, Юрату – заснавальніцу пасёлка Юрацішкі, Казіміру Галынскую, удаву графа Іпаліта Оскаравіча Мілеўскага – уладальніка маёнтка Лаздуны з сёстрамі Рабэртай і Беатай.

На Іўеўшчыне прайшоў шляхецкі фэст «Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх» - фотафакт
Шляхецкі фэст «Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх». Фота: ivyenews.by.

Падчас святкаваня адбыўся канцэрт мясцовых творцаў. Завяршылася мерапрыемства святочным фаер-шоу і фейерверкам.

Свята адбывалася на фоне палаца, від якога выклікае трывогу.

На Іўеўшчыне прайшоў шляхецкі фэст «Жамчужная зорка – палац Умястоўскіх» - фотафакт
Будынак палаца на малюнку Напалеона Орды, XIX стагоддзе. Фота: travel.by

Падчас Першай сусветнай вайны немцы стварылі тут санаторый, палац быў разрабаваны. У міжваенны перыяд тут месцілася навуковая база Віленскага ўніверсітэта. У савецкія часы працавалі калгасная кантора, бібліятэка, клуб. У 2007-2008 гадах арганізацыі пераехалі, з тых часоў будынкі апусцелі.

У 2012 годзе ў палацы адбыўся пажар, які знішчыў частку даху. У 2015 годзе комплекс набыў бізнесовец з Іарданіі, аднак рэканструкцыя помніка архітэктуры не праводзілася, і гісторыка-культурны аб’ект зноў вярнулі дзяржаве.

У 2017 годзе ўладальнікам комплекса стала мінская будаўнічая кампанія. Палац у Жамыслаўлі быў прададзены пры ўмове, што там з’явіцца аб’ект турыстычнага прызначэння. Паводле ахоўнага абавязацельства, новы ўладальнік не мае права змяняць архітэктуру. У 2019 годе пачаліся аварыйна-аднаўленчыя работы, але працы часова перапыніліся. Сёння помнік архітэкутры па-ранейшаму належыць прыватнаму ўладальніку і знаходзіцца пад аховай. Робіцца праектная дакументацыя з мэтай аднаўлення.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: