На Гродзеншчыне адзначаюць каталіцкае свята «Тры каралі» на падставе мясцовых традыцый

Культура
Фота: t.me/centrkultury

6 студзеня каталікі адзначаюць свята ў гонар трох мудрацоў — Каспара, Мельхіёра і Бальтазара, што прынеслі Дзіцятку Езусу свае дары: золата, ладан і смірну. Касцёльная традыцыя называе гэтых мудрацоў Каралямі, а іх пакланенне сімвалізуе пачатак Божага Аб’яўлення.

На Гродзеншчыне адзначаюць каталіцкае свята «Тры каралі» на падставе мясцовых традыцый
Фота: t.me/centrkultury

На Гродзеншчыне гэтая традыцыя жыве і адраджаецца — традыцыйны абрад калядавання «Тры каралі» з гэтага рэгіёна мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Рэканструкцыю абраду здзейснілі ў 2016-2022 гадах на падставе этнаграфічных звестак супрацоўнікі Дома культуры ў вёсцы Ваверка.

Традыцыйна напярэдадні свята ўсе дамы, пазначаныя крыжыкамі і імёнамі трох каралёў, абыходзілі калядоўшчыкі, апранутыя ў экзатычныя «ўсходнія» ўбранні. Адзін з «каралёў», калі строга прытрымлівацца звычаяў, мусіў чарніць сабе твар, бо адзін з вешчуноў быў чарнаскуры. Як і калядоўшчыкі, «каралі» спявалі традыцыйныя калядкі, а ўзамен атрымлівалі ад добрых гаспадароў пачастунак.

На Гродзеншчыне адзначаюць каталіцкае свята «Тры каралі» на падставе мясцовых традыцый
Фота: t.me/centrkultury

Сёння святкаванні праходзяць у розных вёсках Ваверка (Лідскі раён), Васілішкі (Шчучынскі раён), Ліпнішкі і Трабы (Іўеўскі раён), Больцішкі (Воранаўскі раён)

Напрыклад, у Ліпнішках абрад адрадзілі ў 2022 годзе — і цяпер маладыя хлопцы ў ролі трох каралёў абыходзяць двары, віншуюць гаспадароў і нясуць святочны настрой.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости