Reform.news

На «Белсаце» выходзіць новая праграма з Сяргеем Чалым — «Чалы. Дарэчы»

Reform.news · 4 марта 2026, 16:46

https://reform.news/na-belsace-vyhodzic-novaja-pragrama-z-sjargeem-chalym-chaly-darjechy/

«Белсат» анансаваў новую праграму з Сяргеем Чалым. «Чалы. Дарэчы» будзе выходзіць кожную сераду пасля выпускаў «Аб’ектыву» і «Студыі» – а 21:30, пачынаючы з 4 сакавіка.

Як адзначае эканамічны і палітычны аглядальнік, у новым праекце асноўная ўвага будзе надавацца аналізу палітычных падзей у краіне.

«Праграма «Навіны з Чалым» заканчваецца ў сакавіку. Па сутнасці, гэта пераўтварэнне навіннай праграмы, якая будзе аналізаваць усе палітычныя падзеі, толькі ў жывым эфіры», — падзяліўся аналітык.

Хранаметраж выпуску – 40–45 хвілін. А аўдыторыя новай праграмы — тыя, хто хацеў бы зразумець, што ж адбываецца.

«Гэта значыць, мы будзем не распавядаць што, а тлумачыць, чаму гэта ўсё здараецца, што гэта азначае. Будзем шукаць простыя адказы на складаныя пытанні», — адзначыў эксперт.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Реклама

Добавить комментарий