Аляксандра «Сашу» Канавала збілі невядомыя асобы. Напад на беларускага дызайнера, арт-дырэктара і рэжысёра быў здзейснены, калі ён вяртаўся з канцэрта Kaliber 44 у Катавіцах 14 сакавіка.
Пры здарэнне творца паведаміў сёння ў сваім Facebook.
Хто здзейсніў напад, Аляксандр «Саша» Канавалаў не памятае. Пасля ўдару ён адразу ж згубіў прытомнасць. Творцу зламалі сківіцу ў двух месцах, выбілі тры пярэднія зубы, наносілі ўдары.
«Я аб’ездзіў паўсвету, і ўсё ж менавіта тут мяне сустрэла такая прыгода», — напісаў Аляксандр у сваіх сацсетках.
Мастак падзякаваў персаналу аддзялення сківічна-тварнай хірургіі ў Катавіцах, і асабліва фельчарцы Наталлі.
«Калі б не яна, мы б, напэўна, больш не размаўлялі», — зазначыў ён.
«І ўсё ж варта працягваць любіць свет. Калі хтосьці хоча пагутарыць — не званіце, пішыце. Размаўляць зараз складана. І акрамя таго… мы працягваем дзейнічаць і рабіць забаўныя рэчы», — не згубіў прысутнасці духу Саша.
Аляксандр «Саша» Канавалаў — ілюстратар, рэжысёр анімацыі, мастак, арт-дырэктар. Жыве і працуе ў Варшаве.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram