12 верасня N.R.M. грае канцэрт у Таліне ў межах вялікага тура «Мроя як Зброя». У планах — 30 гарадоў па ўсёй Еўропе, дзе кампактна жывуць беларусы. Так, наступны канцэрт пройдзе ў Вільні 14 верасня.
«Электрычныя гітары, зараджаныя словы і незабыўная энергетыка — усё як мы любім!», — так рэкламуюцца канцэрты ў сацсетках гурта.
У праграме — песні з новага, яшчэ не выдадзенага альбома і старыя, любімыя хіты.
Частка сабраных сродкаў пойдзе на падтрымку Украіны.
N.R.M. — легендарны беларускі гурт, фронтменам якога з’яўляецца Піт Паўлаў. Цяпер гурт рыхтуе свой восьмы студыйны альбом.
Калі ёсць жаданне запрасіць N.R.M. у свой горад, трэба звярнуцца да арганізатараў. Вось тут можна ўбачыць увесь расклад.
Квіткі коштам ад 20 еўра можна набыць тут.
Дата: 12 верасня
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: Cathouse, Tartu mnt 17, Талін.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: