Музыка, рэлакс, дыскусіі і катлеты ад Ціханоўскага: пад Беластокам праходзіць фестываль Tutaka

Главное
Фэстываль Tutaka. Выступ гурта "Дай дарогу!". Фота: reform.news

З 10 па 13 ліпеня ва ўрочышчы Барык на Беласточчыне праходзіць фестываль абуджаных Tutaka.

Канцэрты, выставы, кінапаказы, творчыя сустрэчы, публічныя дыскусіі – другі дзень фэсту бадай самы насычаны з усёй праграмы.

Музыка, рэлакс, дыскусіі і катлеты ад Ціханоўскага: пад Беластокам праходзіць фестываль Tutaka
Фэстываль Tutaka. Фота: reform.news.

З раніцы прайшлі лекцыі Цімоха Акудовіча пра Радзівілаўскую мапу і пра пурызм у беларускай мове Арцёма Сізінцава.

Музыка, рэлакс, дыскусіі і катлеты ад Ціханоўскага: пад Беластокам праходзіць фестываль Tutaka
Выступ Аляксандра Памідорава. Фота: reform.news.

Адбылася інтэрактыўная прэзентацыя Музея Вольнай Беларусі, паказалі дакументальны фільм «Дом там, дзе я?» рэжысёра Арцёма Лобача. Адбыліся прэзентацыі некалькіх кніг.

Бліжэй да абеда правялі вялікую дыскусію «Ці можна будаваць Беларусь па-за межамі Беларусі?», Вадзім Гліннік расказаў пра беларускую архітэктуру, Каця Ваданосава – пра мужчынскую і жаночую моду часоў паўстання Каліноўскага.

Музыка, рэлакс, дыскусіі і катлеты ад Ціханоўскага: пад Беластокам праходзіць фестываль Tutaka
Дыскусія «Ці можна будаваць Беларусь па-за межамі Беларусі?». Фота: reform.news
Музыка, рэлакс, дыскусіі і катлеты ад Ціханоўскага: пад Беластокам праходзіць фестываль Tutaka
Лекцыя Кацярыны Ваданосавай. Фота: reform.news

Вечарам прайшоў спекталь для дарослых «Granica» рэжысёра Антона Ільіна і яшчэ адна дыскусія «Беларусь вачыма свету». Адбылася сустрэча з зоркамі «Белсату» і нефармальныя сустрэчы з зоркамі музычнымі. А таксама шмат майстар-класаў і розных іншых цікавостак для дарослых і дзяцей.

Музыка, рэлакс, дыскусіі і катлеты ад Ціханоўскага: пад Беластокам праходзіць фестываль Tutaka

Музыка, рэлакс, дыскусіі і катлеты ад Ціханоўскага: пад Беластокам праходзіць фестываль Tutaka

Музыка, рэлакс, дыскусіі і катлеты ад Ціханоўскага: пад Беластокам праходзіць фестываль Tutaka

Музыка, рэлакс, дыскусіі і катлеты ад Ціханоўскага: пад Беластокам праходзіць фестываль Tutaka
Старшыня Беларускага ПЭНа з кнігамі выдавецтва «Полацкія лабірынты». Фота: reform.news

Музыка, рэлакс, дыскусіі і катлеты ад Ціханоўскага: пад Беластокам праходзіць фестываль Tutaka

Музыка, рэлакс, дыскусіі і катлеты ад Ціханоўскага: пад Беластокам праходзіць фестываль Tutaka
Фэстываль Tutaka. Дзень другі. Фота: reform.news.

Вечарам на фэст завітаў Сяргей Ціханоўскі. Сустрэча з ім запланаваная на нядзелю, 13 ліпеня. А сёння – нечаканая палітычна-гастранамічная неспадзяванка праграмы фествалю – першы джэнтэльмен падсмажыў адмысловыя катлеты «па-Ціханоўску» і раздаў іх удзельнікам фэсту. Падзея выклікала незвычайны ажыятаж.

Музыка, рэлакс, дыскусіі і катлеты ад Ціханоўскага: пад Беластокам праходзіць фестываль Tutaka

Музыка, рэлакс, дыскусіі і катлеты ад Ціханоўскага: пад Беластокам праходзіць фестываль Tutaka

Музыка, рэлакс, дыскусіі і катлеты ад Ціханоўскага: пад Беластокам праходзіць фестываль Tutaka
Катлеты ад Сяргея Ціханоўскага. Фота: reform.news

Сяргей Ціханоўскі ў сваёй невялікай прамове сказаў, што гатовы паўтарыць гэтую акцыю для беларусаў у розных гарадах.

Разнастайная праграма – ад дыскусій і майстар-класаў да музычных выступаў – пройдзе і ў нядзелю, у апошні дзень фестывалю.

Музыка, рэлакс, дыскусіі і катлеты ад Ціханоўскага: пад Беластокам праходзіць фестываль Tutaka

Музыка, рэлакс, дыскусіі і катлеты ад Ціханоўскага: пад Беластокам праходзіць фестываль Tutaka

Кожны вечар запланаваны канцэрт, які пачынаецца ў 21.00 па польскім часе. Сёння чакаюць Spievy z-pad mosta, ILI-ILI, Dzieciuki, Krambambula.

Музыка, рэлакс, дыскусіі і катлеты ад Ціханоўскага: пад Беластокам праходзіць фестываль Tutaka
Выступ Ilo&friends. Фота: reform.news

Усе тры дні стрымы вечаровых канцэртаў можна паглядзець тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

  1. Беларуска

    Усё спадабалася,апроч катлет па-ціханоўску,бо нам іх не хапіла(((ЗАСТАЕМСЯ НА ЗАЎТРА,А РАПТАМ БУДЗЕ ЗНОЎ НЕСПАДЗЯВАНКА!)

    Ответить

Последние новости