Музыка Ягор Забелаў выклаў у сеціва ўрывак з новага сольнага альбому

Культура
Ягор Забелаў. Фота: Nickolai Rozengauz.

Заснавальнік гурта «Gurzuf» і «Yegor Zabelov trio», музыка-эксперыментатар Ягор Забелаў анансаваў у сацсетках выхад новага альбому. Сольнік вядомага беларускага эмбіент-акардэаніста ствараецца проста цяпер на артыстычнай праграме ў Гданьску.

Сябры, раблю праект у рамках артыстычнай стыпендыі горада Гданьска. Хачу падзяліцца з вамі невялічкім кавалачкам, — падзяліўся навінамі ў Facebook Ягор Забелаў. — Працягваю працаваць са сваім акардэонам, але ўжо зусім самастойна. Спадзяюся, гэта першы крок да наступнага сольнага альбому. Тут было шмат працы па запісе і пошуку гуку, які я сабе ўяўляў. Карацей, слухайце, кідайце фідбэк. Хутка будзе больш.


Рабочая назва будучага праекта “Huki Bi-sajda”.

Ягор Забелаў, які грае на акардэоне і баяне, вядомы сваімі моцнымі экспрэсіўнымі выступленнямі і «музыкай стыхій». Традыцыйна «народныя» інструменты ў кампазітара і выканаўцы набываюць канцэптуальнае гучанне, выходзячы за межы звыклага сцэнічнага амплуа; гэта музыка стану і экспрэсіі, прастораў, гукавых эксперыментаў,  музыка «на краі». Не выпадкова беларускага творцу запрашаюць на міжнародныя культурныя івэнты і фестывалі сучаснай музыкі па ўсёй Еўропе.

У прыватнасці, бліжэйшы выступ артыста адбудзецца ў сакавіку на фестывалі ультрасучаснай музыкі і contemporary art Elevate Festival у аўстрыйскім Грацы.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: