Музей Вольнай Беларусі запускае збор экспанатаў для выставы пра жаночую салідарнасць

Культура
Плакат з калекцыі Музея вольнай Беларусі. Фота: Reform.by.

Музей Вольнай Беларусі распачынае падрыхтоўку выставы «Несціхаючыя галасы», прысвечанай мужнасці, непахіснасці і самапавазе беларускіх жанчын у дэмакратычным руху Беларусі.

Экспазіцыя распавядзе пра каханне, салідарнасць і ўзаемадапамогу, якія аказаліся важнымі складнікамі ў падзеях 2020 года.

Цяпер музей актыўна збірае артэфакты, дакументы, візуальныя матэрыялы, звязаныя з удзелам жанчын у беларускім дэмакратычным руху 2020 года.

Для выставы музей шукае наступныя фотаздымкі:

  1. Ланцуг салідарнасці, 18 чэрвеня 2020 года, Мінск.
  2. Прэс-канферэнцыя Аб’яднанага жаночага штаба, 17 ліпеня 2020 года.
  3. Перадвыбарчыя мітынгі Святланы Ціханоўскай.
  4. Жаночае трыа — Ціханоўская — Цапкала — Калеснікава, ліпень-жнівень 2020 года.
  5. Ланцуг салідарнасці ля Камароўкі, 12 жніўня 2020 года, Мінск.
  6. Ланцугі салідарнасці ў розных гарадах і Мінску.
  7. Жаночыя маршы.
  8. Ніна Багінская са сцягам.
  9. Марыя Калеснікава на розных мітынгах.
  10. Жанчыны-валанцёры – дапамога ўкраінскім бежанцам у 2022 годзе.

Пры экспанаванні на выставе будуць пазначаныя аўтарства фота, крыніца, адкуль матэрыялы атрыманы.

Пратакол бяспекі ў адносінах да герояў здымкаў і відэа таксама будзе забяспечаны.

Матэрыялы просяць дасылаць на электронны адрас [email protected].

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: