Reform.news

Музей Вольнай Беларусі прымае заяўкі на творчыя праекты ад беларускіх дзеячаў культуры

Reform.news · 27 января 2024, 01:03

https://reform.news/muzej-volnaj-belarusi-prymae-zaja-ki-na-tvorchyja-praekty-ad-belaruskih-dzejacho-kultury/

Музей Вольнай Беларусі абвяшчае аб прыёме заявак на творчыя праекты ад беларускіх мастакоў, літаратараў, культурных актывістаў і калектываў. Пераможцам будзе прадастаўлена пляцоўка і падтрымка ў ажыццяўленні іх творчых ідэй.

Ідэі праектаў могуць самыя розныя: выставачныя праекты, літаратурныя імпрэзы, кінапаказы і кінадыскусіі, лекцыі і майстар-класы, культурныя ўікенды і фестывалі, тэатральныя і музычныя івэнты, праекты для дзіцячай аўдыторыі. Музей запрашае прадстаўнікоў беларускай культуры падзяліцца сваёй творчасцю ў прасторы ў цэнтры Варшавы.

 

Заўкі прымаюцца па спасылцы да 20 лютага. Патрабуецца апісанне канцэпцыі праекта, яго мэтаў, задач і тэрмінаў.

Каманда Музея Вольнай Беларусі разгледзіць прапановы і абярэ найлепшыя праекты ў розных галінах і напрамках не пазней 28 лютага.

Музей Вольнай Беларусі — культурніцкая прастора ў цэнтры Варшавы, прысвечаная захаванню багацця беларускай культуры. Музей служыць сховішчам артэфактаў, звязаных з падзеямі з 2020 года, а таксама месцам правядзення мерапрыемстваў беларускіх і польскіх дзеячаў культуры і мастацтва. Місія музея — захаванне памяці і падтрымка Свабоды, дзе кожны артэфакт становіцца сведчаннем волі народа да дэмакратыі.

Падрабязней пра конкурс — тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама