«Мову 404» цяпер можна паслухаць

Культура

Праекты audiobooks by і «Кніжны Воз» прэзентуюць аўдыякнігу пра дыскрымінацыю беларускамоўных у Беларусі «Мова 404», запісаную з удзелам сотні чалавек.

У кнізе сабраныя гісторыі людзей, якія размаўляюць па-беларуску ў сваёй краіне і маюць з гэтага праблемы.

Аўтарка і ўкладальніца выдання — моўная актывістка Аліна Нагорная разам з мужам і аднадумцам Ігарам Случаком заснавалі ініцыятыву «Умовы для мовы».

«Мова — рытм сэрца. Калі хочуць знішчыць нацыю, пачынаюць з мовы. Беларускую знішчалі больш за тры стагоддзі. Дый цяпер за яе могуць зняважыць, абразіць і нават пабіць. Па-беларуску ў краіне немагчыма атрымаць адукацыю, заключыць дамову ці купіць воцат у краме — не зразумеюць. „Уразлівая“ — так UNESCO вызначае цяперашні статус беларускай мовы. Я задумала кнігу, каб паказаць маштаб праблемы. А каб штосьці вырашыць, трэба гэта ўбачыць, бо першы крок — асэнсаванне. Толькі ад нас залежыць, што будзе заўтра», — патлумачыла задуму Аліна Нагорная.

Кнігу можна паслухаць тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: