Монаспектакль «Самотны чалавечы голас» па кнізе «Чарнобыльская малітва» быў задуманы вядучай актрысай Віленскага старога тэатра Аляксандрай Метальнікавай яшчэ да таго, як яе аўтарка, пісьменніца Святлана Алексіевіч, ганаравалася Нобелеўскай прэміяй па літаратуры.
У спектаклі выкарыстаны толькі адзін фрагмент кнігі, загаловак якога даў яму назву. Тут не гучыць аповед пра абставіны найвялікшай тэхналагічнай катастрофы чалавецтва – выбух на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі 26 красавіка 1986 г. Акцёрку захапіў маналог жанчыны, ўдавы загінулага выратавальніка «ліквідатара» аб іх любові, і як гэтая гіганцкая катастрофа здолела прымусіць асабліва загучаць і загарэцца любові нічым не асаблівых, але вельмі чыстых і шчырых людзей.
Спектакль на рускай мове.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: