Наступны Кангрэс даследчыкаў Беларусі адбудзецца ў Берліне 25-27 верасня 2025 года, асноўным акадэмічным партнёрам выступіць Універсітэт Гумбальта, — паведамляе адзін з арганізатараў кангрэсу Аляксей Ластоўскі.
Хутка з’явіцца call for panels.
У 2024 годзе арганізатары вырашылі ўзяць паўзу для аналізу досведу і пераасэнсавання ролі і місіі Кангрэсу на сучасным этапе развіцця беларускай навукі, аднак Прэмія Кангрэса за лепшыя навуковыя публікацыі ўсё ж была праведзена.
Міжнародны Кангрэс даследчыкаў Беларусі (International Congress of Belarusian Studies) — штогадовы акадэмічны і экспертны форум даследчыкаў Беларусі і рэгіёна Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Ён быў заснаваны прадстаўнікамі беларускай і літоўскай грамадскасці ў 2010 годзе з мэтай інтэграцыі даследчыкаў і экспертаў у палітычнай, сацыяльнай і гуманітарнай сферах, спрыяння больш глыбокаму разуменню Беларусі ў акадэмічных і грамадскіх асяродках краін рэгіёна і свету. Кангрэс з’яўляецца самай прадстаўнічай штогадовай акадэмічнай і экспертнай падзеяй Беларусі, у працы якой прымаюць удзел усе асноўныя інтэлектуальныя цэнтры даследавання грамадства, палітыкі і культуры Беларусі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram