10 траўня у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве адбудзецца адкрыццё мультымедыйнай выставы «Minsk Anti Zoo. Red Mark», створанай у супрацы з ініцыятывай «Палітвязынка» і Яўгеніяй Доўгай. Ён прысвечаны жанчынам у зняволенні.
У імпрэзе прымуць удзел суаўтарка праекта Ганна Прышывалка, беларускія дзяячкі культуры, былыя палітвязынкі, Руся і гурт Spievy z-pad mosta. На адкрыцці можна будзе пачуць галасы жанчын, якія знаходзяцца ў няволі, гісторыі аб іх, расказаныя іх блізкімі, а таксама пазнаёміцца з творчасцю з-за кратаў.
«Minsk Anti Zoo. Red Mark» – крэатыўны мультымедыйны праект стылісткі Ганны Прышывалкі і творчай каманды (на жаль, імёны ўсіх стваральнікаў не раскрываюцца ў мэтах бяспекі). У праекце прынялі ўдзел акторкі Беларускага свабоднага тэатра Марына Якубовіч і Юлія Шаўчук, якія ўвасобілі вобразы беларускіх жанчын, што знаходзяцца ў няволі. Усе гераіні маюць рэальныя прататыпы людзей і аватары жывёл, розныя суперздольнасці і тэрміны зняволення, а яшчэ кожная мае свой пазнавальны чырвоны адбiтак – Red Mark.
«Падчас падзей 2020 года, калі ўжо пачалася хваля гэтых жудасных арыштаў, я трапіла з дзіцёнкам у наш мінскі заапарк. І стоячы там, гледзячы на жывёл, якія знаходзяцца ў клетках, у гэтых маленькіх «камерах», на іх пакуты, сумныя і адчайныя позіркі, да мяне пачалі прыходзіць паралелі, якія і сталі асновай канцэпцыі праекта.
Для мяне было важна выразіць увесь смутак і перажыванні, якія былі ў мяне ўнутры, і паказаць, наколькі бесчалавечна паступаюць улады, калі закрываюць людзей у клеткі толькі за тое, што яны хочуць жыць і гадаваць сваіх дзяцей у шчасці і атмасферы свабоды», – гаворыць суаўтарка паректа Ганна Прышывалка.
У Беларусі за кратамі знаходзіцца вялікая колькасць ні ў чым не вінаватых людзей, вялікая колькасць жанчын. Паводле даных Праваабарончага цэнтра «Вясна», на канец красавіка ў Беларусі знаходзілaся 166 жанчын-палітвязынак.
Час адкрыцця выставы — 19.00.
Адрас Музея Вольнай Беларусі: Варшава, Foksal, 11.
Праца праекта працягнецца з 10 траўня па 09 чэрвеня 2024 года.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: