Мінкульт разлічвае на сумесныя з Расіяй маштабныя кінапраекты для беларускай моладзі

Культура
Кадр з трэйлера да стужкі «Вяртанне Мендыша».

Пра новы перыяд кінасупрацоўніцтва з расійскім бокам заявіў па выніках XI Санкт-Пецярбургскага міжнароднага форуму аб’яднаных культур намеснік міністра культуры Беларусі Дзмітрый Шляцін.

Пра плён новых дамоўленасцей паміж Расіяй і Беларуссю ў пытаннях кінавытворчасці паведаміў ТАСС.

Гаворка ідзе пра маштабныя сумесныя выхаваўчыя кінапраекты, разлічаныя на моладзь.

Так, Дзмітрый Шляхцін узгадаў ваенную драму «Вяртанне Мендыша», над якой зараз ідзе «даволі шчыльная праца». У стужцы, якую здымае расійскі рэжысёр Павел Ігнатаў, герой пераўтвараецца «з маладога пацыфіста ў асобу, вярнуўшыся ў мінулае і прайшоўшы Вялікую Айчынную вайну».

Здымкі кіно праходзілі ў Кыргызстане і Беларусі. Стваральнікі намагаюцца паўтарыць поспех нашумелай фантастычнай карціны 2000-х «Мы з будучыні».

Таксама Шляхцін узгадаў ваенную партызанскую драму Ігара Угольнікава «Бацька Мінай» сумеснай вытворчасці «Беларусьфільма» і «Военфильма», у якой здымаецца Аляксей Краўчанка.

«У нас ёсць дамоўленасці, у тым ліку і з «Ленфільмам». Генеральны дырэктар нашай кінастудыі [Дзмітрый Сямёнаў] пасля форуму не проста ў Мінск вяртаецца, ён адразу ж адпраўляецца на пляцоўку, на здымкі фільма «Бацька Мінай» — гэта таксама дастаткова важны, цікавы праект беларускага і расійскага боку, такі аб’яднаны творчы патэнцыял. Тут, я лічу, наступіў новы перыяд актыўнай супрацы Расіі і Беларусі ў кінасферы, і перш за ўсё, у стварэнні маштабных стужак, разлічаных на маладое пакаленне, але пры гэтым тое не забаўка нейкая, гэта стужкі, якія нясуць дастаткова глыбокі сэнс», — сказаў Шляхцін.

Мінкульт разлічвае на сумесныя з Расіяй маштабныя кінапраекты для беларускай моладзі
Фота са старту здымак «Бацькі Міная» ў Смалявічскім раёне. Аўтар: Дар’я Цітова.

Намеснік міністра Беларусі падкрэсліў, што кінапрадукцыя, зробленая ў краіне, разлічана менавіта на выхаваўчыя моманты і моладзевы асяродак.

«Мы перш за ўсё разлічваем на тое, каб дастукацца да сэрцаў і душаў падрастаючага пакалення. Таму што калі мы гэтага не будзем рабіць, гэтыя лакуны проста зоймуць іншыя незразумела з якой ідэалогіяй і ладам мыслення», — давёў ён.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости