Меркаванне. Мастацкі секс Адама Глобуса – шлях да светлай будучыні (18+)

Главное
Фота: Максім Галубчыкаў

Выстава сабрала 29 верасня ў галерэі «Ў» некалькі дзясяткаў чалавек розных узростаў – як мінімум тры генерацыі пад адным дахам. А «хуліган», бо малюнкі можна назваць эротыкай, якая месцамі пераходзіць у… скажам у «жорсткую эротыку».

Як па мне, то рэпрэзентаваныя на выставе малюнкі – гэта ілюстрацыі да шэрагу празаічных твораў Адама Глобуса.

Калі пры слове «белліт» вы ўзгадваеце школу і вас адразу цягне на ваніты, вам трэба абавязкова пачытаць глобусавы «Дамавікамерон» – праект-серыял кароткіх гісторый, напісаных у 1990-я. А на ваніты ад школьнага «белліта» многіх цягне таму што ўсе дзесяць/адзінаццаць гадоў вучобы дзяцей мучылі «кутком цемнаты», «сляпымі, нібы крот», забітымі людзьмі, якія на фоне сельскагаспадарчай тэматыкі спрабавалі выбіцца ў людзі.

«Г@ўно доля» – прыблізна так можна ахарактарызаваць тэматыку савецкага і постсавецкага афіцыйнага белліту. А тут у першай палове 1990-х бабах – выходзяць «дамавікі»: мастацкае порна беларускай мовай. Таксама беларуская літаратура. З тым адрозненнем, што Глобус радыкальна адрынуў традыцыйнае, можна сказаць, фірмовае ныццё, гадамі збіранае і культываванае Міністэрствам адукацыі. Глобус — адзін з тых аўтараў, хто рэабілітаваў белліт у вачах траўмаваных саўком беларусаў.

Замест доўгіх віншавальных прамоў Адам Глобус зладзіў аўкцыён карціны з выявай полавага акта. У спаборніцтве грошай і нерваў перамог глядач Павел, вонкава вельмі падобны да эканаміста і прадпрымальніка Паўла Данейкі.

На прэзентацыі наведнікі ахвотна фатаграфаваліся на фоне здаравеннай па памерах рэпрадукцыі той самай карціны з аўкцыёну. Магчыма, гэта быў такі калектыўны «fuck!» візуальнай і настраёвай шэрасці, якая пануе ў краіне, утырканай соцрэалізмам у простым і пераносным сэнсах. А Глобус… А Глобус на адзін вечар запаліў святло надзеі на лепшы лёс краіны. Ды што там – на светлую будучыню! Бо калі людзі думаюць пра секс, ды яшчэ пра секс як мастацтва, а не пра фантазійную пагрозу NATO ці колькасць намалочанага збожжа, у гэтых людзей ёсць усе шанцы на цікавае поўнае крэатыву жыццё.

Меркаванне. Мастацкі секс Адама Глобуса – шлях да светлай будучыні (18+)

Меркаванне. Мастацкі секс Адама Глобуса – шлях да светлай будучыні (18+)

Меркаванне. Мастацкі секс Адама Глобуса – шлях да светлай будучыні (18+)

Меркаванне. Мастацкі секс Адама Глобуса – шлях да светлай будучыні (18+)

Меркаванне. Мастацкі секс Адама Глобуса – шлях да светлай будучыні (18+)

Меркаванне. Мастацкі секс Адама Глобуса – шлях да светлай будучыні (18+)

Меркаванне. Мастацкі секс Адама Глобуса – шлях да светлай будучыні (18+)

Меркаванне. Мастацкі секс Адама Глобуса – шлях да светлай будучыні (18+)

Меркаванне. Мастацкі секс Адама Глобуса – шлях да светлай будучыні (18+)

Меркаванне. Мастацкі секс Адама Глобуса – шлях да светлай будучыні (18+)
Фота: Максім Галубчыкаў

 

Меркаванне. Мастацкі секс Адама Глобуса – шлях да светлай будучыні (18+)

Меркаванне. Мастацкі секс Адама Глобуса – шлях да светлай будучыні (18+)
Фота: Вольга Мжэльская

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: