У панядзелак, 6 лістапада, у CreateCulture Space пройдзе медытатыўны майстар-клас па бія-арце ад мастачкі Мілы Коткі.
Міла Котка спецыялізуецца на бія-арт іерогліфах, з элементаў раслін яна стварае кампазіцыі, якія называе іерогліфамі, бо гэта зашыфраваны спосаб перанесціся ў тое месца, дзе былі зроблены гэтыя творы.
Кожны ўдзельнік майстар-класу зможа паглыбіцца ў рэфлексію праз бія-арт і працу з кветкамі ды ажывіць архаічныя славянскія сімвалы. Трэба будзе абраць архаічны сімвал, найбольш важны для асабістай рэфлексіі ў дадзены момант (сям’я, багацце, зямля, мацярынства, маладосць, краса) і надзяліць архаічную форму новым жыццём праз энергію кветак, уласныя думкі і магію агульнага метаполя.
На майстар-класе будуць працаваць з жывымі раслінамі і «маляваць» імі свае сімвалы, якія можна будзе пасля забраць дадому, альбо пакінуць выключна ў памяці.
Міла Котка — беларуская мастачка, куратарка і прадзюсерка культурніцкіх праектаў. Яна была сузаснавальніцай вялікага мінскага фестывалю стрыт-арту Vulica Brasil.
Мастачка размаўляе на беларускай, англійскай, польскай, рускай і партугальскай мовах.
Кошт — 35 еўра. У яго ўваходзяць усе матэрыялы.
Па жаданні можна прынесці з сабой любімую кветку ці раслінку, у тым ліку палявую.
Месцаў абмежавана — 12 чалавек.
Запіс па спасылцы.
Дата: 6 лістапада
Час: 19.00 (час мясцовы)
Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня.